37. Падаваць голас (пра качак): кракаць, крэкаць, крахаць, гракаць...
38. Падаваць голас (пра мыш): пішчаць, піскаць...
39. Падаваць голас (пра вераб'я): ціўкаць, ціліўкаць, цвінькаць...
40. Падаваць голас (пра сароку): стракатаць, сакатаць, шчабятаць, трашчаць, скігітаць, чычыкаць, чэкаць, чырыкаць...
41. Падаваць голас (пра голуба): варкаваць...
42. Падаваць голас (пра малых птушак): шчабятаць...
43. Шчабятаць меладычна: пець, спяваць...
44. Пець (пра салаўя): цёхкаць, шчоўкаць...
45. Пець (пра шпака): свістаць...
46. Пець (пра івалгу): свістаць, крычаць...
47. Падаваць голас (пра варону): кракаць, каркаць...
48. Падаваць голас (пра крука): крумкаць...
49. Падаваць голас (пра зязюлю): кукаваць, куваць, кукаць...
50. Падаваць голас (пра галак): крычаць...
51. Падаваць голас (пра цецерукоў): балбатаць...
52. Падаваць голас (пра жаб): квакаць, крумкаць, кумкаць, крактаць...
53. Падаваць голас (пра мышэй): пішчаць...
54. Падаваць голас (пра цвыркуна): цвыркаць, цыркаць...
55. Падаваць моцна голас (пра чалавека, людзей): крычаць...
56. Крычаць ад болю: лямантаваць...
57. Крычаць з плачам: выць, галасіць...
58. Крычаць дзіка, нізка: раўці...
59. Крычаць моцна без прычыны і патрэбы: гарлапаніць, гарланіць...
60. Падаваць голас ад нясцерпнага болю: енчыць, кленчыць, якатаць...
61. Падаваць голас ад пакутлівага болю: стагнаць, вохкаць...
62. Падаваць голас ад нечаканага болю: войкаць, охкаць, вохкаць, ахкаць, ахаць...
63. Падаваць голас невыразна, ціха пры гаворцы: мармытаць...
64. Падаваць голас у нос (пры размове): гугнявіць, вугнявіць...
65. Падаваць голас ад смеху: рагатаць, хахатаць...
66. Падаваць голас ад смеху ціха: хіхікаць...
67. Падаваць голас на ўвесь лес, на ўсю вёску: галёкаць, аукаць...
68. Падаваць гукі пры размове адным паветрам без голасу: шаптаць...
г) Утвараць гук
1. Мець гучанне: гучаць, гучэць, звучаць...
2. Утвараць працяглы высокі гук, прапускаючы паветра скрозь сціснутыя губы: свістаць, свісцець...
3. Утвараць нізкі гук нездавальнення губамі: фыркаць, фуркаць...
4. Утвараць гук, выдыхаючы рыўком паветра: хукаць, фукаць...
5. Утвараць гук, дыхаючы моцна праз нос: сапці...
6. Утвараць моцныя нізкія гукі ў час сну носам або горлам: храпці, храпець...
78 👁