7. Утвараць гук рэзкімі пацяжкамі паветра носам: шмыгаць, шморгаць...
8. Шмыгаць "мокрым" носам: хлюпаць, хліпаць...
9. Утвараць гук рэзкімі выдыхамі паветра праз нос: чмыхаць...
10. Утвараць дрыжачы гук носам (пра каня): сарпаць, фыркаць...
11. Утвараць гук рэзкім выштурхваннем слізі з носа пры дапамозе паветра: сморгаць, смаркаць, сякаць...
12. Утвараць гук рэзкім выдыхам паветра пры раздражненні ў носе (насмарку): чхаць, чыхаць...
13. Утвараць гук пры плачы праз нос: хныкаць, хмыкаць...
14. Утвараць гук, часта і моцна дыхаючы праз рот: хакаць, хаўкаць...
15. Утвараць гук рэзкім штуршком паветра пры раздражненні ў горле: кашляць...
16. Кашляць і чхаць разам: пярхаць, кырхаць...
17. Утвараць дрыжачы гук пры дыханні: храпець...
18. Утвараць гук пры выштурхванні слізі з горла: харкаць, кархаць...
19. Утвараць гукі пры выпусканні паветра са страўніка праз горла: рычаць, адрыгваць...
20. Утвараць высокі, захліпваючы гук пры рэзкіх спазмах у горле: ікаць, гікаць, шчыкаць, шчоўкаць...
21. Утвараць рэзкія шчоўкаючыя гукі пры ўдзеле языка: цокаць, цмокаць...
22. Цокаць з удзелам губ: цмокаць...
23. Утвараць гукі пры выдыханні з напружваннем: крахтаць, крактаць...
24. Утвараць пры ўдзеле языка свісцячы гук: сыкаць, цыкаць...
25. Утвараць пры ўдзеле языка шыпячыя гукі: шыпець, шыкаць...
26. Утвараць гук ударамі па металу: званіць, балабоніць...
27. Званіць ў вялікі звон: бомкаць, баўкаць, блямкаць...
28. Адзывацца звонам пры ўдары: звінець...
29. Званіць асобнымі рэдкімі гукамі: дзвінкаць, звянькаць, блямкаць, бомкаць...
30. Утвараць гук праз трубу: трубіць...
31. Трубіць парам у спецыяльную трубку (на параходзе, на заводзе): гусці, гудзець, трубіць...
32. Трубіць у сігнал на аўтамашыне: пікаць, піпікаць, сігналіць...
33. Утвараць гук парам, прапускаючы яго пад ціскам праз адтуліну: сіпець, шыпець...
34. Утвараць гук трубы падэшвамі абутку па нягладкай паверхні: шаркаць, шархаць...
35. Утвараць гук пры чыстцы наждачнай паперай: шоргаць...
36. Утвараць гук нямазанымі коламі, варотамі, новымі ботамі: рыпець, скрыпець...
37. Рыпець моцна, прарэзліва і раздражняльна: рыгаць, скрыгаць, скрыгатаць, скрыгітаць...
80 👁