в) Падаваць голас 1. Падаваць голас (пра сабак): гаўкаць... 2. Гаўкаць зацята: брахаць, лаяць... 3. Гаўкаць, ідучы па следу звера: яхкаць, вяхкаць, яхаць, вяхаць... 4. Гаўкаць надаедліва, навязліва: звягаць... 5. Гаўкаць рэдка, нягучна: цяўкаць, вяхаць, вякаць... 6. Падаваць голас папросліва (пра сабаку): скавытаць, скуголіць... 7. Падаваць голас (брахаць) высока, рэзка: яўкаць, якатаць... 8. Падаваць голас працягла, сумна (пра сабак, ваўкоў): выць... 9. Падаваць папераджальна нізкі гарлавы гук: гырчаць, гурчаць, гуркаць, гыркаць, гуркатаць, гаркатаць, буркаць, рычаць, гаркаць, гаргатаць... 10. Падаваць голас (пра ката): яўкаць, мяўкаць, каўкаць, каўчыць... 11. Каўкаць запрашальна, заклікальна: курняўкаць... 12. Каўкаць папросліва: канькаць, канаць... 13. Падаваць нізкі злосны гук (пра ката): вурчаць, вуркаць, вуркацець, вуркатаць... 14. Падаваць нізкі галодны гук (пра ката): мурчаць, муркаць, муркацець, мурлыкаць... 15. Падаваць голас (пра каня): ржаць, рзаць... 16. Ржаць моцна: рагатаць... 17. Падаваць голас (пра карову): мукаць, мыкаць, мычэць, рыкаць... 18. Мукаць моцна: раўці, рычаць, рыкаць... 19. Мукаць (пра цяля): мэкаць... 20. Мукаць нізка бесперапынна (пра быка): бомкаць... 21. Падаваць голас (пра авечку): бляяць, бэкаць, мэкаць, мекаць... 22. Падаваць голас (пра казу): бэкаць, мэкаць... 23. Падаваць голас (пра свінню): рохкаць, рухаць, хрукаць... 24. Падаваць голас пры ўзбуджанасці (пра свінню): клякатаць... 25. Падаваць голас працягла, высока: пішчаць, вішчаць, квічаць, скуголіць... 26. Падаваць голас тужліва, прызыўна (пра свінню): гудзець... 27. Рохкаць спалохана: вухкаць, вухаць... 28. Падаваць голас (пра курыцу): сакатаць... 29. Сакатаць спалохана: кудахтаць... 30. Сакатаць, водзячы куранят: кохаць, квактаць... 31. Сакатаць перад пасадкай на яйкі: квахтаць, квактаць... 32. Падаваць голас (пра пеўня): кукарэкаць, пець... 33. Падаваць засцерагальны голас (пра пеўня): кыркаць... 34. Падаваць роспачны голас (пра курэй): крычаць... 35. Падаваць голас (пра куранят): ціўкаць, пішчаць... 36. Падаваць голас (пра гусей): сегаць, гагаць, гагатаць, гаргатаць, грагаць, тэркаць...
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁