Старонка 344
◀ / 381 ▶
88. Рабіць дрэнны пах: смуродзіць, ванець... 89. Выпукваць дым: дыміць, дымець... 90. Дыміць чорным дымам пры гарэнні: капціць, капцець... 91. Дыміць без агню: курэць... 92. Дыміць порцыямі: пыхкаць, пыхцець... 93. Узнімаць сухую зямлю ў паветра: паліць... 94. Рабіць відна: свяціць, асвятляць... 95. Рабіць кароткія яркія ўспышкі: бліскаць... 96. Бліскаць моцна: зяхаць, палыхаць... 97. Бліскаць слаба, здалёку: мігаць, міргаць, мігцець... 98. Закрываць свет: цяніць, засезіць, засезяняць, засціць... 99. Рабіць цёмна навокал: цямніць... 100. Скакаць у ваду галавою ўніз: ныраць... б) Рабіць рухі 1. Уцягваць у лёгкія паветра і выпускаць: дыхаць... 2. Адкрываць і закрываць рот без дыхання: зяваць... 3. Выпускаць моцным струменем паветра: дуць, дмуць, дзьмуць, дзьмухаць, дмухаць... 4. Вызваляцца ад сліны ў роце: пляваць... 5. Уцягваць у рот страву з лыжкі: сёрбаць, сярбаць... 6. Разяваць рот ад жадання спаць: зяваць, пазяхаць, пазяваць... 7. Вызваляцца канвульсіўна праз рот ад ужытай стравы, пітва: ванітаваць, рваць, рычаць... 8. Рабіць рэзкія рухі (нагою, рукою): дрыгаць... 9. Падкідваць заднія ногі (пра цяля, карову): брыкаць... 10. Прыпадаць на нагу праз руку: кульгаць, храмаць, чыкільгаць... 11. Рабіць рухі пальцамі: шавяліць, шаваліць... 12. Рабіць рухі рукамі пры гаворцы: махаць, жэстыкуляваць... 13. Рабіць дробныя рухі ўсім целам (ад холаду, страху): дрыжаць, дрымцець, дрыгацець... 14. Рабіць рухі хвастом (пра сабаку): віляць, віхаць, віхляць... 15. Рабіць рухі хвастом (пра каня): махаць, матляць, круціць... 16. Рабіць рухі галавою: ківаць, матляць... 17. Рабіць рухі вушамі пры прыслухоўванні (пра каня): стрыгчы... 18. Рабіць хуткія рухі поглядам: зіркаць... 19. Рабіць рухі вейкамі: міргаць, моргаць... 20. Рабіць рухі вейкамі пры неразуменні (неадабральна): лыпаць, лупаць... 21. Рабіць рухі галлём (пра дрэвы): шугаць... 22. Рабіць шумныя рухі (пра ваду): бушаваць... 23. Рабіць рухі на лёдзе: слізгаць, коўзаць... 24. Рабіць рухі крыламі: махаць... 25. Махаць крыламі хутка: трапятаць...
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 381 ▶