групоўка гаворак беларускай дыялектнай мовы, вылучаюцца дыялекты i іх групы. Матэрыял раздзела скурпулёзна сабраны, грунтоўна апісаны i ў такім аб'ёме падаецца ўпершыню. У раздзеле "Дыялектная групоўка гаворак, іх галоўныя віды i масівы" вызначаюцца асаблівасці паўночна-ўсходняга, паўднёва-заходняга дыялектаў, сярэднебеларускіх i палескіх гаворак. Паказваюцца асноўныя рысы, якімі адрозніваюцца дыялекты i іх групы. Упершыню ў вучэбным дапаможніку падрабязна разглядаюцца заходнепалескія гаворкі, іх групоўка, тэрытарыяльнае пашырэнне, дыялектныя адрозненні. Выкарыстаная навуковая літаратура па гэтым пытанні i ўласныя назіранні аўтара, зробленыя ў палявых умовах, далі магчымасць не толькі апісаць самі гаворкі, a i вызначыць іх групы i падгрупы. На сучасным лінгвагеаграфічным этапе выяўленне ў дыялектнай мове занальнай групоўкі - адно з дасягненняў беларускай дыялекталагічнай навукі, якое дае магчымасць устанавіць асноўныя дыялектныя зоны, што мае навуковапазнавальнае, тэарэтычнае i практычнае значэнне. Гэтае пытанне аўтар шырока разглядае ў раздзеле "Запальная групоўка гаворак i асноўныя дыялектныя зоны беларускай мовы", дзе вылучае пяць дыялектных зон - паўночна-заходнюю, паўднёва-ўсходнюю, заходнюю, усходнюю i цэнтральную, - якія маюць адрозненні ў слоўнікавым складзе, а таксама ў некаторых выпадках i ў фанетычным ладзе. Тэарэтычныя палажэнні, фактычны матэрыял пра асноўныя дыялектныя зоны суправаджаецца нагляднасцю - картамі, схемамі, - што значна паляпшае яго разумение i засваенне. Аўтар выказвае арыгінальную думку: станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы звязана не з дыялектамі, як гэта трактуецца традыцыйна, а з дыялектнымі зонамі. Кніга А.А. Крывіцкага - гэта новая старонка ў беларускай дыялекталогіі. Гэта не проста вучэбны дапаможнік: многія пытанні, якія закрануў i развіў аўтар, уносяць адпаведны ўклад у тэарэтычную распрацоўку праблем беларускай дыялекталогіі, што ў значнай ступені пашырае i пераўзыходзіць рамкі навучальнага дапаможніка. Каштоўнасць працы i ў тым, што ў ёй гаворкі разглядаюцца як этна-генетычныя i прасторавыя разнавіднасці беларускай мовы, закранаюцца актуальныя праблемы сувязі дыялекталогіі з асветай i моўнай культурай, падымаюцца пытанні аб перспектывах далейшага вывучэння не толькі беларускай дыялектнай мовы, але i іншых славянскіх моў
Дадатковыя словы
абёме
23 👁