Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Кніга створана на багатым фактычным матэрыяле, на высокім навуковым узроўні, з улікам новых дасягненняў у беларускім i рускім мовазнаўстве. Аўтар падае структурна-тэрытарыяльную групоўку гаворак ў складзе сучаснай беларускай мовы, характарызуе асаблівасці дыялектаў, якія разглядае комплексна - як адзіную складаную сістэму, раскрывае значэнне гаворак у станаўленні i развіцці сучаснай беларускай мовы, іх сувязь з гісторыяй мовы. Гэтыя пытанні праграмныя ў вучэбным курсе дыялекталогіі для студэнтаў, прычым яны раскрываюцца аўтарам шырока i грунтоўна. Звесткі i матэрыялы, звязаныя з этапамі станаўлення беларускай дыялектнай мовы, перыядамі яе развіцця, у такім аб'ёме i такой сістэматызацыі не падаваліся ў ранейшых навучальных дапаможніках па дыялекталогіі, таму іх з поспехам выкрыстоўваюць лінгвісты, аспіранты, студэнты-філолагі пры стварэнні сваіх навуковых даследаванняў. Кніга A.A. Крывіцкага не паўтарае ранейшых навучальных дапаможнікаў: у ёй новы падыход да некаторых дыялектных з'яў, да паказу этна-гістарычнай адметнасці беларускага народа; у дапаможніку ставяцца i вырашаюцца праблемы беларускай дыялекталогіі на больш высокай навуковай ступені. Пры сучаснай шматузроўневай падрыхтоўцы спецыялістаў у Рэспубліцы матэрыялы дапаможніка выкарыстоўваюцца ў асвятленні пытанняў дыялекталогіі i агульнага мовазнаўства пры падрыхтоўцы магістраў i аспірантаў-філолагаў. У працы значнае месца адведзена тэарэтычнай распрацоўцы праблем беларускай дыялекталогіі. У параўнанні з папярэднімі дапаможнікамі "Дыялекталогія беларускай мовы" A.A. Крывіцкага іншая i зместам i кампазіцыйнай структурай. Ba ўводзінах разглядаюцца пытанні моўнай сістэмы, паказана месца гаворкі i дыялекта ў гэтай сістэме, індывідуальна-псіхалагічнай, сацыяльнавытворчай i гісторыка-пеіхалагічнай дыферэнцыяцыі мовы, двухбаковасць структуры мясцовых гаворак, асвятляецца спецыфіка гаворкі з розных пунктаў гледжання; акрэслены раздзелы дыялекталогіі, падаецца лінгвагеаграфічнае вывучэнне гаворак. Для напісання гэтай часткі працы аўтар выкарыстаў багатую навуковую літаратуру, якую прыводзіць асобна. Дарэчы, спісы навуковых дасдедаванняў аўтар змяшчае ў канцы кожнага раздзела, што дае магчымасць выкарыстаць яе пры падрыхтоўцы таго або іншага пытання дыялекталогіі. У раздзеле "Гаворкі беларускай мовы" разглядаюцца этапы станаўлення беларускай дыялекталогіі - этнаграфічны, дыялекталагічны i лінгвагеаграфічны. На вялікім фактычным матэрыяле аўтар пераканальна паказвае, як на этнаграфічным этапе назапашваліся звесткі пра мясцовыя гаворкі ў працах 3. Даленгі-Хадкоўскага, I. Шыдлоўскага, Я. Чачота, П. Шэйна, E. Раманава, I. Насовіча, У. Дабравольскага, M. Янчука, M. Федароўскага i інш. На дыялекталагічным этапе асаблівая ўвага аддаецца дасягненням Я.Ф. Карскага ў вывучэнні беларускіх гаворак, аналізуецца дзейнасць Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі, працы па дыялекталогіі ў Інбелкульце. Апісанне лінгвістычнага этапу пачынаецца з дзейнасці П.А. Бузука i яго "Спробы лінгвістычнае геаграфіі Беларусі" Вялікая ўвага адводзіцца стварэнню "Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы" i яго ролі ў лінгвагеаграфічным даследаванні беларускіх гаворак. На лінгвагеаграфічным узроўні разглядаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, зяў
14 👁
 ◀  / 381  ▶