Э.Д Блінава, H.B. Гаўрош НОВАЯ CTAPOHKA Ў БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЛЕКТАЛАГІЧНАЙ НАВУЦЫ Імя выдатнага беларускага лінгвіста Аляксандра Антонавіча Крывіцкага вядома i ў айчынным i ў замежным славістычным навуковым свеце. На ніве беларускай лінгвістыкі вучоны-дыялектолаг працуе больш за паўстагоддзя. Яго навуковыя даследаванні прысвечаны актуальным праблемам беларускага мовазнаўства: фарміраванню, развіццю i ўзаемадзеянню літаратурнай i дыялектнай мовы, пытанням моўнай культуры ў розныя перыяды нацыянальнай гісторыі, лексікаграфіі, лінгвагеаграфіі i інш. У Беларусі Аляксандр Антонавіч вядомы як зберагальнік, захавальнік ад беззваротнага знікнення жывога народнага слова, як буйны спецыяліст у галіне беларускай дыялекталогіі, які стаяў ля вытокаў вывучэння дыялектнай мовы. Працы вучонага (a іх больш за 200) створаны на аснове дакладнага, праверанага фактычнага матэрыялу жывой народнай мовы. Ураджэнец Мсціслаўшчыны, ён дасканала ведае гаворкі роднай Магілёўшчыны, якія яшчэ на пачатку даследчай працы зацікавілі яго сваёй незвычайнай глыбінёй зместу, вобразна-эмацыйнай напоўненасцю, асаблівасцю выкарыстання ў жывой гаворцы, межамі іх распаўсюджання. Пазней, працуючы ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусь даследчык у складзе дыялекталагічных экспедыцый у палявых умовах грунтоўна вывучыў гаворкі іншых рэгіёнаў краіны - ад Віцебшчыны да Палесся. Неацэнны ўклад яго ў стварэнне такіх фундаментальных унікальных даследаванняў, як "Дыялекталагічны атлас беларускай мовы", "Тураўскі слоўнік", "Лексічныя ландшафты Беларусі", пяцітомны "Лексічны атлас беларускіх народных гаворак", а таксама ў падрыхтоўку i выданне лексікаграфічных зборнікаў "3 народнага слова", "Жывое слова", "Народная словатворчасць" i інш. Вартасць i значнасць кожнага вучонага акрэсліваецца не толькі яго тэарэтычнымі фундаментальным! працамі, a i тымі навучальнымі дапаможнікамі, якія даюць глыбокія звесткі маладому пакаленню - студэнтам ВНУ, навучэнцам ліцэяў i каледжаў - пра культуру роднай зямлі, пра мову яе насельнікаў, прывіваюць ім любоў да неўвядальнага матчынага слова. Выхад у свет дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ A.A. Крывіцкага "Дыялекталогія беларускай мовы" (2003 г.) стаў добрай падзеяй, якую станоўча прынялі i вучоныялінгвісты, i настаўнікі школ i сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Да таго ж праца актуальная i запатрабаваная ў навучальным працэсе: папярэднія дапаможнікі па дыялекталогіі выйшлі на пачатку 90-ых гг. Больш за дванаццаць гадоў не было новага вучэбнага дапаможніка па беларускай дыялекталогіі. Тым часам з'явіліся даследаванні, прысвечаныя вывучэнню дыялектнай мовы, дыялектныя слоўнікі, атласы. Натуральная i зразумелая актуальнасць i надзённасць працы А.А. Крывіцкага
Дадатковыя словы
зявіліся
6 👁