В.М. Філосаф
ТЭКСТЫ З КАМЯНЕЦКАГА РАЁНА
Расказвае Гук Вера Карнілаўна, 1932 г.н.; запіс зроблены ў 2007 г. у в. Крыўляны
Вясельны абрад
Вэчэр пэрэд свадьбою, в суботу, жыніх ідэ ду нывесты, мае з субою уднуго хлопця, якій называіцце дружко. В нывесты робат курувая і спывают пісню:
Ой, ішлі-ішлі курувайныці гурою,
Ой, ныслі-ныслі пу мысці [місцы] мукі з субою;
Ой, ішлі-ішлі курувайныці гурою,
Ой, ныслі-ныслі копу [60 штук] яець з субою.
Дывчата місят курувай, нывеста стуіт кулу дэжкі з свічкую. После курувай робат на стулі, дывчата робат гускі [фігуркі – упрыгожанні для каравая]. Спывают пісню:
На дубовым століку дуругі тувар місят,
Гэтэ [імя нявесты] курувай,
Гэтэ іі заслужэнька.
Заслужыла, маты, ны за ручок [годзік],
Ны за два, ны за дві гудынонькі [гадзіны],
А з малэі дытынонькі.
После туго, як замысылі курувай, стула мыют рукою і полівают вудою.
Дывчатём трэба вынысты воду і выліты іі на квіткі, в садок, на тое місце, дэ ныхто ны ходыт. Але кулу пурога стуят хлопці і хочут убліты дывчат тэю вудою.
Дывчата, выліваючы воду, спывают пісню:
Выліім вудыцю на хмыліцю,
Хай вудыця ліецця.,
А нашым мулудым добрый быт выдэцця.
У той час, як дывчата робат квыткі, спывают таксамо пісню:
Ой за гуродом зымная [халодная] роса,
Ой там худыла [імя нявесты] боса,
А за ею [імя жаніха] ходыт,
91 👁