Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
этуй будаццэ гняздо зрабіла, як дзе. Але вот i добрэ, учора пяць яічак. Но я i ні лянуюса, я іх кармлю i кармлю, нашу i нашу, у іх ні выходзіць. А бывае ў карыце зляжацца, ведамо, як i нагамі становяцца, дак у мяне такая палачка востра, папатпорваю ўсе, перамяшаю, пайду камбікорму вазьму падсыплю, як радкаватэ трохі бывае дожджык сербане, што б выялі, у мяне карыто ўсягда сухое нанач. Глаўнае, што б ні закісало нічого, каждаму нада догляд. Но ні можно ніяк саядзініць, што б разам елі. I пасыплю ячмень, пшаніцы - нікагда не клююць разам, ужэ тые пад'ядзяць, атойдуць, тады тые прыбягаюць. Ну гэтых пяць штук, большы гурт, яны сільнейшые, яны ш пабяждаюць тых дзьвох. I цяпер як галаднаватые, дай есці, калі б тая хацела з'есці, дай гета за дзюбу яе. У сушу доўго ні было жукоў. А далей ужэ на цвет пазакладаліса (тые годы дак казалі, ой, картошка ўжэ як зацвіце, дак ні страшные i жукі). А цяпер яны тады лічынкі гетые i паявіліса. Стало ўжэ трохі сырасць была i дожджык мо прайшоў, а тады ўжэ само пачыналі цвісці, i пашлі жукі ж, лічынкі етые. Шчэ ш прахадзіла ўсе с пляшкаю з этаю, раз жэ тожэ, дак угледзела адсюль ад капусты на той палавіне ад Пашкі. Бачу, што это вродзе нідалеко, як чарнейшы, як жаўцейшы рад - кусочак. Я якраз жа травіла, мо то другі раз, да неяк прапусціла, мабіць, первы рас кусочак, дак ціхо было. Я крапіла пад вечар i ціхо было. Крапіла так: два рады займала так i на геты бок радок. I па тры радкі ўсе. I знаеш, як ні шчытай тры рады, дак вот жэ недзе не замеціла кусочак, i, кажацца, так смольно i так прыглядаласа. Пагляджу, як тут ці есць лічынкі ці што, дак я вот ат капусты пагляджу, нічого ні відно, нармально, а дале бачу, што-то адзін вродзе бы як гразны, жоўты, атлічаецца. Я ш туды пайшла, як зірнула, дак там ужэ столькі лісцікаў аб'едзенаго, кусочак, мо па метру. Так нідоўго, тады ўжэ радзей пракідаюцца. Я баржэй за пляшку, пашла, крапіла i ўжэ перайшла ўвесь загон, а тады ўжэ другі рас. Это знаеш, это ш каб бачыў, што як саседзі крэпяць, да тады i крапіў. Дак яны не так. А еслі пакрэпяць, а ў цябе яшчэ ні крэплено другі рас, дак іх ужэ свет тут. Таму што, я думаю, Пеця то пакрапіў, казала Хвёня, а я праз Пашчыных ні ведаю, ці яны крапілі да Пеці, ці яны не. Паглядзела я, усё ля капусты пароласа, эй, бачу, ужэ i тут лічынкі ў нас есць ад Пашкі, ат разоры ат тае. Я січас прыходжу, раблю раствор, а вецер мо мало менш, як во i сёдня. Гэты картаплянік просто кладзе, кладзе, кладзе. I думаю, еслі я сёдня не пакраплю, бронь Божэ вецер такі, хай дошч пойдзе, то іх жукі з'ядзяць. I я крапіла ўсе картоплі ў дошч ці бо ў еты вецер, так гадко ш было хадзіць. Ужэ прэбувала i па дзве баразне i ўсяк. А тады ўжэ после гэтаго пракрапіла, а вецер, дак знаеш, я вот первы рас акрапіла, так я етым насосам, дак трошкі знізу лісты паткрэпліваю, дак нармально так было, дзе-нідзе месцінкі былі. А ўжэ другі рас, як вецер во, дак я ўжэ сама думаю, нінармально точно будуць пакрэпленые, патаму што вецер вялікі быў. Яны ат ветру могуць пападаць дзе й так ні крапіўшы. А тады с пляшкаю абратна перабірала ўвесь загон, дак я добра выхадзіла на этум загоне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзенаго, зесці, зядзяць, падядзяць
7 👁
 ◀  / 381  ▶