Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Еслі суферфасфат, значыць можна ўвосень пасеяць на зіму, ён бабачкамі такімі, можна на зіму сеяць пад картошку, но еслі салітра, значыць пад баранаванне. Як барануеш картошку, зразу падсеяць, можна па разу прайсці, бо барануецца картошка па два разы, а можна ізразу, еслі грудак вялікіх німа, можна ізразу пасеяць. Мякко, можна ізразу пасеяць, а тады баранаваць. Пад баранаванне салітра. Толькі яе сеяць не густо, а просто, як жыто, яшчэ тако о рэдко, памаленьку трэба ісці, патрошку браць у жменю i, як жыто, тако о, i кругом хадзіць. Яна быстро i растае эта салітра. А еслі суферфасфат увосенню, ён жа такі больш як рубчыкі, ён так ні растае, яно i відно, дзе пасыплеш. Яго можно i гусцей. *** Дзе цяпер картошка, стаяў стажок, жнеўнік быў, саломы стаяў стажок, нідалеко так ат хлявушніка. Ён паехаў, рулон, катушку эту прывёз, растраслі, яшчэ тые разы ж, так бы як украў, цяпер то хватае саломы, а тые ж годы ні было гэтак. Цяпер жа ўдабрэнне, большэ ўражаі, а тады ската калхознаго много было: i цялята i адкормы, i быкі, i каровы. Ну, стох стаіць саломы. Пачаў жнеўнік араць, аборваць еты стажок. Узяў пугу, как узяў... А ведаю, ці ето картоплю ўбіралі Юркавых ці ето нешто Пашка забыла што, рабілі на загоне, дак толькі пазіралі людзі, стаялі. А ён пугу як узяў, дык як трактара вядзе. Вот яно i дало тое, я шчытаю, па сэрцу. Рас, што гарэлка, ва-фтарых, што ён як самашэдшы гарцаў, мабіць, ужэ апешаў быў. Я ўжэ крычала на яго: "Hi лятай, ні круціса, самашэдшы, кажу, на цябе людзі ўсе пазіраюць". Дак ён стаў, да к стажку прытуліўса плячамі, пастаяў, дай зноў за плух, дай зноў пап'ёр. А доўго ж было хадзіць, да загон, як ні шчытай, які, дак як папалетаў, дак ён скора тады i сеў. *** У нас летась жыто чыстэ было, але залеташне, што было, дак там i салома, ён жа ні выкіне. Як здалі з ячменем жыто ў калхоз, ізразу як далі мукі каровам, прынёс малако бацько (мы ў калхозе бяром), да я кажу: "Коля (я нек з віду выпусціла, што тое жыто аддавалі), Коля, хіба ад другое каровы малако табе наліла Нша." Дак я наліла паўлітровы слоік цэленькі i яшчэ смятана. Акраз як тые разы. Як вот i цяпер падоіцца карова, іс-пад каровы малако, ні скажаш што-то набрала смятаны, малако такое. Я тады масла збіла, а далей, як з'елі тое жыто калхозные каровы, i смятаны ні было. Куплёные куры аддзяляюцца i Каралёвые, i пятух аддзельно. Пойдзе пятух i куры пабягуць туды, а гетые пяць ядзяць ля карыта. Глядзі, якое ўдзіўленне, ніяк не можно злучыць, што б ето разам ел i. I тые такіе, яны нейкіе, як летуны. Во то бягом i атлятаюць. Бачу, што хочуць есці, падайдуць туды, а разам ні клююць. I каторэ врэм'я, як ізразу, так i цяпер. Дзіва што это сям'я разойдзецца: i родные, i ўсякіе, кожны ўжэ сам сабе стараецца, таксамо i етэ. Пяць клююць, а тые стаяць набаку. У мяне ні было, у мяне тые разы i свае куры, то яны ну там дзень-два, тады пашлі-пашлі разам есці, а ето ўдзіўленне, каторы месяц, падумай ты. А нясуцца як дзе, у карыццы ў том, а то тут адна дак пад жалязяку залезла тут у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

врэмя, зелі, картбплю, папёр, сямя
11 👁
 ◀  / 381  ▶