Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
што ні можна есці жырнаго, еш усё ўпадрат, а дале як прышлосо, як дало па хвасту ёй, дак ён спужаўса. Падзяржаў, падзяржаў кароўку тыдзень, дзве нядзелі, Taica паездзіла c Салігорска. Прыедзе, падоіць, што ж яна, кажэ, я ж гэтак не выцягну. Ca змены, ночы рабілі, ca змены ляціць сюды карову даіць або зяць Міша із Дарасін ляціць карову даіць яму, ён жа ні падоіць аднаею рукою. Сядно ж трэба хоць даёнку паставіць, а то аднаею пастаў даёнку, а яна i мухі i ўсе. Яна ш ні стаіць, карова, а як трэба перамяніць даёнку, у другое место паставіць - не можно даіць i ўсё. А працадзщь, трэба ш цадзілку палажыць, трэба паддзержаць. Taica кажа: "Усё, бацько, болын я карову ні буду даіць. Я ні магу, я сама ўжэ прыстаю, i маці ніварт, i скорэ лягу. Яна етак, збывай карову." Пазваніў зяць, прыехалі камярсанты. То i цяпер ні знае, ён спужаўса, што Тамара забалела, як ён кажа: "Я ні думаў, што яна атойдзе". Цяпер, значыць, худоба гэта, дак аддаў камярсантам карову, дажа мільёна мо во ні было. Перажываў, што дзешаво, свае ш цаны ні ўставіш. Как хаціце, палядзелі, яго карова хароша была, жырна. Цяпер два кабанчыка аддаў ізразу камярсантам. Як карову зарэзаў, так i кабанчыкі аддаў i тожэ нідораго. Да это ўжэ Taica свае папрывозіла з Дарасін, ето ўжэ карміў адзін, дак тожэ падзяржаў трохі, дай забіў аднаго, кажэ: "Аднаго Толіку i Taice, а аднаго Сашы i Колі". Ужэ ні пытай калі, кажэ, нам кусок-два сала пакіньце i хваціць. То казаў тые разы на бацька: "Это ты сала ні ясі, а я, сковараду напячэ, с картошкаю паем i дбаць ні дбаю." Ён гэтак. Я, кажэ, дасюль ні верыў, цяпер ужэ я веру. Ёслі картошка разорваецца, значыць - на бакі, а еслі яе араць усклад у сядно, тако о, то што б баразёнкі ўверх стаял i. Увосень абычно, еслі арэш усклад i сееш, но а еслі ты жытнішчэ арэш, то арэш уроскідку. А еслі выберэш картошку i сеяць хочаш пашню, то абычно арэцца ўроскідку. Ну яшчэ сматра якіе i загоны, но склад абычно трохі вышэй, дык усклад жэ арэцца, дык яно сюды ўварочваецца, да самай разоры ўсе ўверх баразёнкі ложацца, значыць, ето ўсклад арэцца, а ўроскідку - на бакі, ужэ палучаецца пасрадзіне разорка. *** Коля ж араў сам, то жытнішчэ араў, тожэ нейкіе самашэдшчые нервы, тады прасіла яго: "Коля (ну ета ш летась жытнішчэ было), Коля, давай зараць картафлянішчэ. Пасеем жыто за дзень. Коней возьмеш у любы дзень. Прыедзеш i посьле работы i возьмеш добрые коні". Тады ж ніхто не арэ. Тады кажу: "Тэты загончык разарэш уроскідку i нармально, ні трэба ш старацца". А ён мокры, страх пазіраць, я яго абцірала. Етые сырогі цякуць па ём, i мокра ўся й сарочка. Hi можно ўгаварыць ці пастой, ці што ты. Да суніму коней - злуе, псіхуе, а мокры ўвесь на свеце. Ты знаеш ператамленне што значыць, ето ж вяліко дзело ні рабіўшы, ведаю, ето як уцянуты чалавек, дак ён хоць i пастараецца, дак яшчэ не так. А яму што хочаш, i за дзень жэ паараў усё на свеце. I ў той дзень, мабіць, i жыто пасеялі, пабаранаваў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цякўць
11 👁
 ◀  / 381  ▶