шыкніце, ето толькі дзеці гадаваць, дак добрэ была, сёння яна вам не трэба". Дай ён іх прысёк. Яна лічно сама расказвала i прасіла вельмо, што ні кажэце, хаця нідзе не кажэце. Яны рабіць-то рабілі, Тамара ш на цялятніку ўсе врэмя i сянаш, але хлопцы ўжэ пападросталі, дак хлопцы памагалі сянаш вазіць. А ён ізноў на канюшні на етой, дак што ш яны, коням прывязе там паўвоза сена ці саломы, падсцеле i ён слабодны. Дак яны Тамары ўсе памагалі. А прыйдзе з работы, усе вышывала, эта яе работа была. У яе беленьке нейке вельмо ж эты паркаль. Много яна наўшывала. Маці была ніжэйша трошкі i як паўнейша трохі, гладзейша, а баба худзенька. Яна скрозь, яна i прыйшла худая. Но трудяшча была, очэнь трудяшча. I яны ўсе i ета Ганна была трудяшча, Тамара - агонь на работу, етак i Алёшка. Вот i зямлі ж набралі на тары, было шэйсят сотак. Дак ён узяў шэйсят, а дале Кароль мо сотак дваццаць пакінуў, дык у яго мо пасці гектар быў зямлі, ат самае вуліцы i туда, да тае дарогі, што так о соткі ідуць. Я палола свой загончык, дак бачыла, ну на тары дак відно. Вот ужэ пасеюць картопляў, удабралі добро ж: i карова, i бык, i конь свой быў, i свіння, дак гною было. Яны зімачку падсцілаті добрэ. Яны зімачку гною цягаюць, штаблі панавожваюць, тады развязуць. Удабралі, удабрэнне даставаў. Калі ж на кані едзе, дзе робяць, усе ўдабрэнне даставаў, насыпле. Картаплянік, як у нас цяпер, харошы быў, такі невысокі да тоўсты-тоўсты. Удваіх з матыкаю пройдуць, ето дзе ўжэ зелле большае ссякуць, перабяруць, а тады ўжэ выйдуць, як загона кончуць, пастануць i пазіраюць на загон. Алёшка не выйдзе, як паробіць усе, тады выйдзе. У іх так, у іх жэ ні вузкі агарот, у іх жэ так шыракавато, дак загон буракоў, загон картошкі. Ёслі на следушчы гот, ужэ так, там дзе картошка - буракі, а сюды - картошка. А жыто ля Тутачкі, ля мацеры сеялi ўсе соткі жыта, i тут палавшу. Яны ш шэйсят ні засеюць картошкі. Загон тут картошкі i там палавіну, сотак трыццаць. Шэйсят сотак, дак трыццаць жыта, трыццаць картошкі. I збяруцца ўсе дзеці во. За дзень пасадзяць картошку, за дзень бурак!. За адзін дзень усе зробяць. I так зранку, мо нанач панагатаўлялі ўсяго: яды, піты, а зранку ўстаюць i пашлі араць, за дзень у сё паробяць. Обшчым, як у карты гуляў Алёшка с Тамараю. Ведаю, адзін рас Алёшка i сам расказваў, i бацько расказваў, ніхто ш ні знаў бы. Выпіў добрэ, на канюшні ш было, да прышоў дадому, дак на гэтых ужэ мо сталі на яго, мо што сказалі ці зачапілі яго, што во прышоў, ну мо работа якая. Но ён работы ні вельмо пакідаў, ён ні п'яніца. Ну, знаеш, гурт - сабраліса там, мо брыгадзір да бацько, да ён. Мо прышоў выпіўшы, дак мо што сказалі, ну ён дак на іх матам, сказаў Тутачкі да ўсяк. Назаўтрэ прасіўса, ізвіняўса, дак, мабіць жэ, чалавек. Кажэ: "Прасцеце, бабачкі, прасцеце, я п'яны быў ці выпіўшы, дак прасцеце мне." Ён не троне нікога, ён харошы-расхарошы, я яго адабраю. I глаўно, што ён знаў тое, хай сяды-тады вып'е, вот папаюць там із бацькам, но факт той, што ён знаў сем'ю i работу. Ён ні кіне, як другі, што паробіць жэ. Каб на другога жонка, цешча i цётка - тры бабы. Это другі паглядзеў бы б, што ў вас есць, а ён ні кіне, абяспечыў усім на свеце. Toe купіць, тое прывязе, тое прынясе это хазяін i харошы хазяін, но дало па хвасту. I не падумаў, як ён кажа. Ёто, кажэ, я думаў, што я карову збуду, это ш людзі рэжуць карову да ўсе, дак я, кажа, думаю, як ето зарэзаць карову паследню, як ето бес каровы. Вот i на нас, як ето
Дадатковыя словы
выпе, пяны, пяніца, семю
10 👁