хоць худобу дзяржалі. Засек жыта згарэло на ўвесь хлёў, вывозілі ў Баду новые. А бык быў, мо два быкі было да дзве каровы, апаратамі даілі каровы, дак мо якое прыцяжэнне было сільнэ, як етые апараты ці што ето там. Трэба это ляцець i якраз у іхні хлёў. Яны тады ні зналi, што рабіць. Алёшка як добрэ, так прыйдзе, а як што якое, дак ён ужэ ні знае, дзе дзецца. Ён кажа, што ж я са аднаею рукою лічы, ні памыць, ні зварыць - нічого на свеце, картоплі ні ачысціш, дак што ты. Ва-фтарых, казаў, што i ета рука баліць, усе ш болына напора на правую руку. Ён з маладых гадоў папагуляў, етые коні даглядаў, ён жа тожа лічы ў бацькавум ва ўсём жыве. Ён жа як ажаніўса, узяў Тамару, да с Устынкаю (яго маці) вельмо сварыліса. Дак ён жа быў у той хаце выразаў, о то як акно, у самой выразаў дзверы, зрабіў, паставіў. I тудэю хадзілі яны, у той хаце жылі, а паліць, то ўжэ разам палілі ш у печы. У іх там бальшавата хата. Зямлі-то поўно бралi, маці Тамарына ш жыла адзельно, жыла, дзе Коля Канёвых. Ёто ж яна была, наверно, за братам Колi Канёвых, маці Тамарына. А яго ў войну забілі ш, у эту, наверно. Дак яны там, як у каморцэ жылі, у Колі Канёвых у хаці. Хата, тады сенцы, тады ў каморцы мо якое акно зрабілі, яны там i жылі. А дале купілі хату эту, тую ля Аляксея Джумановых. Купілі тую хацінку, а я не ведаю, хто там жыў i што ў той хацінцэ. Там жэ хацінка i сенцы, i тады трохсценек прыкінуты, як хлявец. Купілі тую хату i ўжэ жыла баба там, дак тожэ соткі сеялі. I гетые соткі сеял i, дык у іх тожэ скрозь папаараў. А далей зямлі нахапаў, ён толькі ля зямлі много рабіў, а так ён ні будаваўса, ето толькі дроў якіх прывясці, ну ашаляваў хату, перакрыў. Яшчэ жыла мацерына сястра, яна ў Воршы жыла, яна так бы як нежаната мо была ці што, а далей нейкі мо на дзеці ўзяў яе, дак пастарэла, дак у яе тожэ ні вельмо. Каму ўжэ стары? Пасынкі тые, мо хлопцы, мо што. Дак яны ўжэ мусілі яе забраць сюды к сабе, дак тая тожэ адна была, дак етаго тканаго ў яе да ўсяго. Тая рабацяшча была. Дак яна такая была, што яна ўсё ля хазяйства, яна ўсе хазяйство пыніла ў іх. Маці памерла яго, дак яны ўжэ забралі i Тамарыну мацеру сюды, дзве ш печы трэба паліць, да варыць адзельно, дак яны ўжэ разам, а ва-фтарых, дзеці ш, дак Тамара рабіла ш, ні было на каго дзяцей пакідаць. Радзіўса Коля, тады Саша, а тады дваянята - Taica i Толік - чэцьвяро дзяцей, худобу гадавалі тожэ, дак што ш ты, мацеру забралі к сабе, дак маці ўжэ дзеці глядзела да есці гатовіла ім. Яны як з нянькамі пражылі, яны зналі работу. Гэтую ўжэ двойню, то баба гадавала. Яны забралі ўжэ ці як радзіласа двойня, ці мо пакуль радзіласа. Забралі тую бабу, перавязлі к сабе. Ужэ гэта баба так: каляску, чараду свіней на мох - эта яе была работа. А ўжэ Тамарына маці - дак яна пончыкі, ведаю, усе пякла, i так есці гатовіла. Дак яны к гатоваму прыйдуць, панаядаюцца i пайшлі, а далей, як прышлоса, пастарэла тая баба, да невартна была во то, дак чуць яе не згрызлі, Тутачку, што казалі. Ужэ еслі б не Алёшка, то яны выгнал i б яе. Ужэ дажэй ета Ганна сястра была на яе. Я ето сама ведаю тое, што я неяк дажа была ў Пекарыхі, шчэ яна як i жыла небойшчыца, дак яна прышла i расказвала i вельмо плакала. На печ залезла да грэласа на печы, дай казала, што Тамара i Ганна ўжэ на яе былі вельмо, каб не Алёшка, дак яе б i выгналі. А ўжэ Алёшка сказаў так: "Дажа ні
16 👁