Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
T.M. Трухан ТЭКСТЫ 3 ВЁСКІ ЗАМОШША ЛЮБАНСКАГА РАЁНА Расказвае Трухан Вольга Георгіеўна, 1934 г.н. запіс зроблены ў 2007 г. Яшчэ мы ні ражжыліса, як той кажа, яшчэ ў первых гадах. Hi было яшчэ ні свіней сваіх, кароўка, то малако ўжэ было. Мы выгадавалі c цяляці кароўку, бо ведаю тое: у Марусенькі тые годы па шаснаццаць галоў, значыць, дзве свінаматкі i парасят па восім. Яны ж ганялі на мох пасвіць. Мы ў яе купілі свіначку, купілі свіначку i сталі карміць. Нек брат нябойшчык ехаў к нам i купіў там у магазіне ў Новых Цярушках літровую крушку, вот як у нас гэтые белые, толькі чорны берах. Так я так, як пачала эта парасятко зразу патрошку малака, патрошку малака, а патом ужэ ж яно стало падрастаць, дак я ў картошкі мукі i літрову крушку малака за рас етай свшцы. I свшачка ж была. Цяпер так, прышлосо ўкарміла гэту свіначку, яна была нідоўга, вот сорт есць доўгіх свіней, а ў яе былі кароткіе, нідагледжаные. Кармлю, кармлю тую свінку ўсе лето. Закалолі тую свінку, дак тая свінка наша як удоўж, так упоперак. Закалолі, засмалілі, бацько выпусціў гэтые ўсе патрахі, гэтые бакі абычно, як ні тоўстэ сало, ты ж бачыла i ўсякіх пападала ў нас, дак яны ш трохі ападаюць, а етб стаяць бакі, што карыто, як вулей які, толькі што жывот разрэзаны, а бакі трэба абгінаць. Дак такое сало было, як брусы ўпоперак мыла, такое сало было ат мукі i ат малака. А еслі камбікормам корміш, то сало мякке не будзе. Як аўгуст патходзіць, то абязацельно буры бываюць, вятры, грозы сільные, эта не толькі цяпер, а скрозь, i перат Тройцаю, эта ўсегда перат этымі празнікамі. На Лью ідзе дож, дак ён спакойны, ціхі, не такіе вятры сільные. Ранына была бура такая, што яблыны паабварочвала ў саду, рогам яно як-то ішло да Дарасіно, да паўкручвало воду ў калодзежах, там i хаты паўваляло ў Дарасіно. Ведаю, што ля Градак разбівалі навоз, развозілі, на машынках вазілі атсюль, а барты там аткрываюць i з машын мы скідалі, разбівалі i бачылі, як пыл еты ішоў страшно i на Дарасіно. Дак тады трохі канюшню нашу пазрывало i сат паўварочвала яблыны, i на Дарасіно. А ў Дарасін дак крышы пазрывало, папорціло вобшчэм хаты. Ты ж знала Валодзю Шарманку, ён вучыўса с табою, дак ім наверно фінскі домік далі, хату папорціло ім, а мы пазіралі, як шыфер лятаў. Відно было, што буран, бо бело i як туман які. Это ўсягда-ўсягда, вот як тут такое ўрэмя. Вот кажуць, рабінава ноч. Это цэленечку ноч бывае грыміць i бліскае, i канца німа, аткуль яно ідзе, i цэлу ноч. Часцяком это бывае. I цёмноцёмно, тады вельмо бліскае, што свіціцца ўсе, найдзе хмара такая i стаіць. Якое ўдзіўленне о, як у Крыжонка хлёў згарэў. Як аттуль, як c Урэчча, ішла хмара, i з Дарасіно, ты падумай, бачылі людзі, што граза была i бліскало i як клубок які ляцеў, i к ім на хлёў, i спаліло хлёў. У хляве засек зрабілі, запасы жыта i ўсяго на свеце. A зямлі ш панабіралі яны да i маці, зямлі много сеялі, сеялі жыто много
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 381  ▶