I.L Л учы ц-Ф едарэц КОЛІШНЯЕ ВЯСЕЛЛЕ НА ДРАГІЧЫНШЧЫНЕ Ніжэйпададзены матэрыял быў запісаны ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя ад маёй маці Лучыц-Федарэц Алены Тарасаўны, якая нарадзілася ў 1909 годзе ў вёсцы Сычы, выйшла замуж у в. Акропна (6 км ад Сычоў) i стала размаўляць па-акроплянску - на гэтай гаворцы падаецца матэрыял, большую частку якога складаюць фальклорныя вясельныя песні. У іх сустракаюцца словы, якія звычайна не ўжываюцца ў штодзённым жыцці.-Некаторыя з пеееныувайшліў выданне "Вяселле. Песні" у шасці кнігах, складзенае Л.А. Малаш, якое пабачыла свет у 80-х гадах мінулага стагоддзя ў серыі "Беларуская народная творчасць". Там яны перададзены літаратурным варыянтам беларускай мовы. Мы ж падаем іх на акроплянскай гаворцы. Найболын характэрнымі для в. Акропна (цяпер яна ўваходзіць у в. Нямержа) фанетычнымі рысамі з'яўляюцца: дыфтонг [*э], які мы перадаём як е, паўмяккія зычныя - пасля іх мы гэты гук, сярэдні паміж [i] i [ы], абазначаем рускай літарай и (ці як u), параўн. ніс нёс' - нис нос', ниж нож'), часам закрытае о (пудвинкэ), якое ў некаторых выпадках перадаецца як у. У дужках у аднакоссі падаюцца значэнні незразумелых слоў. Зразумела, што сённяшнія вяселлі спраўляюцца інакш, як колішнія. Іншая эпоха, іншыя магчымасці!.. Чытачу прапануецца невялікі сцэнарый вяселля на Драгічыншчыне ў 20 - 30 гады XX стагоддзя. Вяселле на Беларусі складаецца з трох частак: давясельны перыяд, само вяселле i паслявясельны перыяд. У давясельны перыяд уваходзяць: пырыпэткэ - жывуть (адбываюцца') шэ (яшчэ') до сватиу, до запбін. Тггка діўчынэ чы хлопца, або веймэ (вельмі') добра йійі сусідка з другого сыла прэдуть i кажуть, шо ў йіхому сылі ёсьця такая й такая діўка. 'То тэ прыдэ подывэтысь на йіш, можэ вона тобі понаравыца". Чы молодэйі можуть дэсь познакомытыся, ек одвідують тітку чы дедька ў другому сылі. Ну, ек молодэйі однэ одному понараўляца,то дэсь там ў ныдшю прэдуть, або ек прэдуть на сьвяток (фэст'), то там i побачацца. А ек жывуть у одному сылі, то вщае однэ одного змалку, i любляца; бачацца на мызыках, або ўвэчырэ, оно коб людэ ны бачылэ. А ек танцу (скокаў') ныма, то збыраюца ў хатэ, дэ жывэ баба быз хазяйіна, а дочкэ йійі ўжэ хочуть замуж. Мблодёж збырайіца ўдэнь i ўвэчырэ. Грають ў йігрэ: У сусіда - у хлопца про ёгб діўку пытаюца: "Чы наравыца тобі сусідка?He". - 'Чому?" - "Бо вона там тбе й тбе нычого (кепска') зробэла
Дадатковыя словы
дбчкэ, дрўгого, жывўть, зяўляюцца, мбжэ, нычбго, познакбмытыся, сватйў, сьвятбк, чомў
8 👁