білі ўсе. Начуем ноч, паднімемсь - да рускіх страляюць. Рассвіло, ноч відная, нільзя, асталісь на фтарую ноч. Кушаць, то мо хоць клюква, а там у варонкі i клюквы німа. Ну што, хлопцы, будзем рабіць? Быць ня быць, как толька ноч чуць сцямнее, то ідзём да рускіх. Будуць страляць - не важна, хай стрэляюць, ну ўб'юць, чорт яго бяры. А рускія выстаўлялі засаду, шпіянаж каб паймаць. Нас чатырох i паймалі. I контрразведка на дапрос. Цэлыя дзве нядзелі дапросы, бацька, маці, как папалі. Эта ж ужэ пад Ленінградам, нашага палка німа, ужэ полк увесь разбіты, дзівізія то ушла, а палка німа. Дапросы прашлі дзве нядзелі, нас па аднаму као куда, што не была с намі связі. Так учатырох мы папалі ў Ленінград у блакаду. I так усю блакаду прабыў i не знаю сваіх, i яны мяне не знаюць. Пісаў я после вайны, я знаў адраса іхнія, пісьма я ні аднаю не палучыў, жывыя ілі не жывыя. Я прабыў у блакадзе больша года, год i тры месяцы. Мяне два разы кантузіло, у Ленінградзе мне звезду далі - ордзен. I када ранілі, как-то пошчаслівіла. Ляжаў я там, акурат самалёт, i мала людзей было, а ў мяне ногі... i глухой стаў. Я i січас не магу варочаць шыю, прастрэлена навылёт. Тут відна. Я i січас мучаюсь. Самалёт - Волагда ілі Архангельск, там дзе-то соросілі, мяне вылячылі. Я стаў хадзіць, но я стаў глухой, не чую. Я там пабыў, вылечыўсь. С адной часці ў адну часць вот мне толька скажуць, ну, на перадавую не атпраўлялі, падсобным ужэ, арудзі, снарады, салдат абучаў. Дадуць нанава часць, а іх папаўненія было, во так я пражыў больша года ў разных часцях. Я быў у Чарнышэўскага камандуючага, а патом мяне перавялі ўжэ. А патом мне далі запасной батальён - папаўненіе гатовіць для фронта, абучаць іх. Я так с аўгуста да февраля, а патом февраль - мне ў свой полк. У свой полк прывезлі, апяць палка, апяць стройбатальён, далі чалавека не таго, што нада, ілі ўбілі яго, ні знаю, дзе дзеўся. I пойдзем на сваё места, i так я дабыў у этым батальёні да канца вайны. У дзвесце чацвёртуй стралковай роце чысліўсь, i мне што далі - пра медалі не гавару. Слава" далі - ордзен Славы i "Ацечэственную вайну". Ну медалі этыя "За пабеду над Германіяй" - іх усем давалі. Цэлы чамадан, шкатулка. Звязда" харошы ордзен. У мяне дома нікаго не была, маці ў лясах дзе-та была, мне не было куда варочацца. Так даслужыў i дэмібілізаваўся ў сорак шастом гаду. У Ленінградзе я быў старшына, мне далі шэсць машын, шаферей, i я саправаджаюшчы быў. Зімою чэраз Ладагу за хлебам ездіў. За время я пяць раз ездіў, пяць машын патануло. Кажды раз машына с хлебам, са ўсем тоне. Ну што зробіш, вайна есць вайна. Ішчэ такое сабыціе, мяне тада знялі с хлебам, я раскажу за што. У Ленінградзе дзвесце грам хлеба, а то i саўсім не давалі, а салдатам па дзвесце пійсят, чатырыста, трыста. Людзі ленінградскія ішлі проста ў бой без усяго, без усякіх прыказаў. Людзей ленінградскіх хапала, тры мільёны населеніе ўсё ўжэ. Адзін што рашыў, ну пачаму ж мне буханачку не ўзяць. Я хлеб ні браў, я сам старшына, куды я буду браць яго. А там аднаму ленінградцу далі, а ён заявіў. Камандзір палка пастроіў, хто ездзіў за хлебам такога-та чысла, шаг вперот. Ну што, я езьдзіў. Пяць чалавек у міне было. А астальные пяць? Вышлі пяць. А этава ленінграцца сюды прівезлі, заставілі, пазнавай, каму даў ты сапагі, i хто цебе даў кусок хлеба. А эты абашоў раз, два, тры. На ад наго - этай. Так той i ўпаў - салдат, знаў, што эта будзе. Астальные ўсе - у лінію. Яго атвялі, i там адзінаццаць чалавек с вінтоўкамі - бац! За кусок хлеба расстралялі. А ўсех нас сняў, кажнага ператрусілі, у міене мяшочкі ўсе ператрусілі. Эціх усіх, хто ездзіў са мною, так усіх ператрусілі, ні
Дадатковыя словы
сбросілі, ўбюць
8 👁