так што гэтыя нашы мушчыны ўдралі. 1х трое ці чэцвера было. Быкаў i этат дзядзька наш, i шчэ адзін, i бацька наш - чэцвера ix было. Ну i яны тады ўжо панахапаліся гэтага віна кругом, што ім трэба панабіраліся, як толька маглі ў торбы панабіраць, а тады ўздумалі, што а дзе ж ман", нас ужэ кінулі. Матка, хай дзеці ўжо будуць, толькі нам ман" нада - мушчыны нада. А бабушка гавора: "Ваш жа камрад" павялі ix." Да, о гуд, гуд, матка, раз павялі, харашо, харашо. А іх ніхто не павёў, яны асталіся ў нас. Такое было адступленне. Адступілі, яны прыйшлі, стала ціха. Стала цішэй, цішэй. Тады бацька вылез з гэтага пограба i нехта сказаў, што тут будзе перастрэлка, нада з гэтага месца ўцякаць. Рэшылі мы чэрэз гэты новы баызар пад рэчку туды, а там у нас былі сваты. I мы туды к этым сватам, а сватоў ў хаце не было, рэшылі там у горадзе выкапаць землянку. Выкапалі там на скорую руку землянку, мы ужэ сваей сям'ёй: пяць гэтых дзяцей i брат са сваймі траймі дзяцьмі, i шчэ саседзі. Выка°палі землянку, ну землянка малая, ну палажылі гэтых двух-трох мужыкоў на пол i бабы селі на гэтых мужыкоў, а нам места нідзе німа. Мы такія, я i шчэ там быў, як яго звалі, во ўжо забылася, падруга мая такая Ліпа была - нас выкінулі, ідзіце, дзе хочаце i хавайцеся. Мы пашлі ў балота, там сажалка, i вот у эту сажалку прыселі i вродзе бы з міліцэйскага пасёлка выстрэалы ідуць - бахаюць i бахаюць. I мы паляглі. I чуем, толькі затворамі - шах, шах, шах - немец шагае, i мы прытаіліся ў гэтым балоце, ужэ траіх нас - Антон, Ліпа i я. I патом чую, немец у сапагах у велікіх шлёпае па гэтай лужы i чуем затворам - бах. I я юк-юк i да Ліпы, бах - І я ўжо да Антона. Чую, бах - раніў, а ён мяне нічога не раніў, эта я ўжо ад страху - раніў. I маё сэрца - ах, ах, я о так о, дзе што баліць, нічога не баліць. I я так доўга лежала, лежала, тыя ўжо пападнімаліся - уставай, ты жывая ці нежывая, а я ад страху нежывая. Яму не да нас, ён пераступіў нас i пашоў дальша, туды адстрэлівацца на міліцэйскі пасёлак гэты. I нас этых трое дзяцей, як мы ляжалі, ён нас не зачапіў, усе цэлыя асталіся. А тады ўжэ павырасталі, вот так врэмя прашло. У апенькі, у ягады хадзілі, што маглі, то сабіралі. Ну карова была, сена насілі на плечах, цэлы лета рабілі, як пчолкі, не было часу, як загараюць ды едуць, а насілі сена ды сушылі. Насушыць, каб карове была на зіму, таму што бацькі не было. Сена жалі сярпамі, вот там нажнеш мяшочак, там кашэль нажнёш. Тут саўхоз быў. У саўхоз у дырку ўлезіш, там трава бальшая, нажнеш, а тут эты аб'ешчык увідзя, ляціць за намі, куляесся, прытоесся. Нясем карове травы, а што астанецца - сушым. Хватала, на каляске вазілі траву. Тады ўжэ ён (муж) памагаў, быў i за каня, i памагаў касіць. Так i піталіся, так i жылі. Расказвае Дзяткоўскі Аляксандр, 1918 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у г. Смалявічы. Прызван у трыццаць васьмом гаду в армію. Дземібілізаваўся ў сорак шэстом гаду. Восім лет как адзін дзень. Участвоваў у Халкінгол, гэта аказвалі манголам помач з Японіі, там участвавал два c палавінай месяцы. Ну, кагда мы сагласілісь, паднялі руку - банзай, банзай. I тада за мяне, у цяплушкі аттуда (тада не была этых паяздоў харошых) i ў Ленінград. У Ленінградзе я акончыў палкавую школу курсантам, участваваў у баях с Фінляндзіяй на Карэйскам перашэйкі. Эта самы
Дадатковыя словы
абешчык, сямёй
7 👁