парцізанам, я насіла, ілі сахарын. I хоць бы мне вот зашчыталі гады, каторые вот эта я хадзіла дзецем малая, баялася. I мне ніхто нічога. А гэта ў нас было увесь гэты раён ад цэнтра i да рэчкі, усё эта было абгароджана, i сюды сагналі ўсіх нас, вот дзе мы жывём, эта тожа места геты. I загналі сюды ўсіх этых яўрэеў. Як йіх велі, я эта не відзела, я не магу сказаць. Яны ўсе тут жылі, йіх патом, такі прыказ быў, сарганізавалi i вялi, дзе ў нас за Смалявічамі была такая горка, там ранына была цэрква. Там толькі на Спаса яблыкі асвяшчалі, ну патом эта цэрква ўжо разбурана, пры натай памяці ўжэ яе не было, ну асталась такая горка, i на гэтай горкі іх растрэльвалі, этых яўрэеў. Яўрэеў нескалька запрагалі ў воз, трое, i йім узы, ад каня ўздзечкі, у рот давалі i вялі іх, i яны цянулі эты воз. I во ту-то за кладбішчам была такая яма, бралі кар'ep, i ў гэтым кар'еры іх там растрэльвалі. У нас тут была саседка, тожа пашла ў парцізаны, дык тожа яна памагала парцізанам. I яе тожа во тут во, дзе ў нас ціпер цэрква, яма такая была, у гэтай яме іх i растрэльвалі. Вот не панравіўся чалавек, значыць яны хваталі яго, дапрашывалі i ўбівалі. Быў такі начальнік гестапа, што ён заўтракаць ня мог садзіцца, пака аднагодвух чалавек не застрэле. Ну во такія дзела. Ну вайна кончылася, мы пабылі дома. I бацька быў. У нас склеп на гародзе. Брат з жаной i з дзецьмі нахадзіліся ў тым склепе, а мы ў нас у доме. Ну такая яма балыная, пограб быў, i мы туды спусціліся, ну й запалілі там лампу, ну а як было ужо куча этых дзяцей, i там шчэй чужыя былі, саседнія ў этым пограбе. Ну эта лампа стала, воздуху што німа, стала хлыпаць ды захліпацца, а дзеці малы я, яны плачуць, а маці ета, мусіць, Юлю карміла грудзю. Што йена дасць, пасмокчапасмокча - да німа нічога. Яму хочацца на воздух, цёмна, воздуху яму не хватае. А там бухуюць i бухуюць. А тут у нас кладбішча было, дом наш быў радам з кладбішчам стаяў, ён i ціпер стаіць, эты дом там. Цэрква, гаворыць, гарыць, трашчыць усё, а ў нас сарай быў, яшчэ саломенная крыша была, тут гэты агонь перакінуўся на гэты сарай. Мы давай уцікаць ужэ ў кладбішча, а з кладбішча там немцы этыя адступаюць, яны за нас: парцізаны, парцізаны. Пасабіралі нас i вядуць, i гавораць, што на плошчы нас нада шышан-шышан" - што страляць ужэ, дык у кустах паразбігаемся мы. Тады мы малыя болей зналі слоў этых па-нямецку, чым цяпер. Ну паразбягаемся, што нада вывесці на плошчадзь i растраляць. А бабушка мая нікуды ўжо не пашла, асталася дома, i тут мы ідзём, плачам ужо. Яны ўжо тры сям'і i нас вядуць страляць. А бабушка ўжэ: "Сыночкі вы мае, дзеткі, гэта не парцізаны, эта мае дзеці. Вы палядзіце ў міне вунь немцы аставілі вунь i каробкі, i яшчыкі. Хадзіце, дзеткі, палядзіце, эта не парцізаны." Пака эта бабушка йіх за руку завела ў хату, i віно там нейка было ілі ні віно, а такая нейкая як ром, сладкае такое нешта было. Яны як паглядзелі гэта, што там у хатах стаіць: i гарошак гэты, i там нейкія шчэ прадукты. Яны сталі хватаць i ўсё. А мама бацьку ў склеп усадзіла, туды ўніз i палавіком накрыла, i гэтае малое дзіця пасадзіла навярху. А той брат, там на гародзе склеп быў, туды схаваліся ў склеп. Гэтыя тожа разбегліся ў то ўрэмя, так што бабушка пака немцаў гэтых загаварыла (бабушка па-нямецку гаварыла харашо
Дадатковыя словы
карep, кареры, сямі
10 👁