Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
таз прынясі, тут пасцірала, а той панёс вынес. А ў таулет тожа сціснялась хадзіць, попала, паузком аж да туалета. I вот так пасцепенна, к сценке то так, то так разышлася. Навоз такі, каторы так ужо згарыць, цёплы такі, у навоз да пояс закапывалі міне, i лісцямі з бярозы парылі, i хто што ні гаварыў - усё дзелалі. Ад чаго прайшло, я й сама ні знаю. Я разышлася, сначала я станавілася к сценке задам i пробавала нагу так вот пераставляць адну, у другі бок - другую, а патом дзвігацца так корпусам, панемножку, панемножку разышлась. Ну i ўрачы дажа ціпер i не веручы, што як эта я магла так пайці. Проста балыпая сіла волі, таму што я знала, што мне нада ім памыць, ім заўтра нада ісці ў школу, ім нада зварыць, я паўзком, патом дзе падымацца стала. Ну i вот разышлася, ну а з божай помашчу i стала хадзіць, i сэрца бальное, i парок сэрца. I сказал!, што трэцяга сына ражаць нільзя. А я яго радзіла, i ўжо майму сыну сорак сем. Вот жыву. Вот заўтра ў нас празнік. Сёння ў нас будзе вячэрняя, а заўтра будзе служэнне. У нас ціпер два бацюшкі. Стары бацюшка доўга ў нас гіравіў, як токі мы ў доміку службу начыналі весці. Ну a ціпер ён ужэ цэркву бальшую адстроіў, ужэ паставілі мы i красты, i вот сталярку заказалі. Эта была міліцыя, а раньша тут была балыпая цэрква, ні сабор, а цэркавь шчыталася. Я раньша ў школу хадзіла, я помню, што яна была галубая. I помню, як брат паменшы шчэ за руку вадзіў, мамін брат. Чэрэз двор цэркві, там яшчэ папоўскі бераг, там лавілі рыбу. I вот помню, злавілі такога вьюна, такая рыба дарагая, такая мяккая, чорная такая. Я помню нёс эту рыбу дзядзя мой, усе натта глядзелі на яго. Эта рэчка была наша. Вот такі эпізод я помню, i помню, ж бегалі тут. Ва ўрэмя вайны я была шчэ мала, я толькі кончыла чатыры класы. А бацька тады, як прышлі ўжо немцы, астаўся тут у немцах. На жалезную дарогу яго не прынялі, таму што там ужо свае немцы былі. Ён пайшоў на пекарню, у нас тут пікарня была. Ну, на пікарні там хлеб эты мясіў, ну, што немцы гаварылі, то ўсё дзелаў. Ну а былі там трое пленных. Этыя пленныя былі звязаны з парцізанамі. Работалі этыя пленныя ў іх. Быў Арнольд i Вільям, этыя два немцы, i яны так злаўчыліся, што прыяжала з парцізан машына, яны загружалі эты хлеб там сколька i вязлі. А бацька ўжо знаў этыя іхныя сікрэты, ну памагаў, i мама памагала, вынасіла хлеб туды, вродзе бы там далёка за рэчку, аж туды за футар, набірала білля туды i туды несла, а там ужо несла i сахар, i сахарын, i што можна было. А міне тожэ снабжалі с этай стараны, прыходзілі. Дык от сахарын, косы ў міне балыные, дык яны мне распусцяць косы, тут вот наложуць сахарыну ў трапачку i валасы мне заўюць, закруцюць у гульку, платок завяжуць. Яй i пашла туды да Сілічовага лесу. А там жэнынчына прыходзіла, эта забяруць у міне, я аттуль i прыхадзіла вот так. *** У нас тут балотца было. Туды часта насілі i хлеб, i сахарын. Насілі туда, што можна было. Асобенна соль нада была i сахарын балыпынство. Ну вот канешне я была малая, а пенсія ціпер, я балела, у міне маленькая, я вот хадзіла i гавару, ну я ж усё-ткі памагала i хадзіла пад страхам, i не раз эта было, а многа разоў, як толькі саабшчаць, што там нада, так i іду. А соль мянялі. Куры ў нас был i, соль памяняем, немцам яйцы ім дадзім, а соль нам дадуць, а тады ужо эту соль аддавалі па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 381  ▶