адзін сын, ну а мама нас гадавала. Ну i вот я ужо расла, вырасла, вучыцца мне не прышлось многа, таму што пяць дзяцей было. Я пашла на работу, вучылася на целеграфістку. Тут былі курсы масцерей. Яны былі ў Мінску, ну ў Мінске быў рамонт этага вучылішча, перакінуты быў к нам у школу механізацыі. Вот ён астаўся ў нас на кварціры i прыгледзіў мяне, што жалко была яму, што ў мамы многа дзяцей, шчэ двухлетні быў, астаўся. Прывязе там пітання якога, дык мама жжарэ яму яйцо. Ён глядзіць у вочы i гавора, тое яйцо - брату меншаму аставе. Ну вот так i прыгледзіў, i я вышла за яго замуж, павёў за руку, забраў на Палессе. Там мы жылі мала, тры месяцы. Я як малая была, шчэ мне шаснаццаць гадоў не было. Дык дамой, дамой, да мамы i да мамы. Прыехалі да мамы, тут вот ён ужэ устроіўся на работу, сталі жыць. Бабушка ў нас была, прадала дом там, таму што не было чым дзяцей карміць, бацька не прыслаў первае ўрэмя, а прышлось карміць, дык нада было купіць на нядзелю пуд мукі i асьміну картошкі. А эта стоіла тысяча. А бабушка за хату ўзяла трыццаць восем тысяч. Бабушка глядзіць, што тыя дзеньгі таюць, таюць i зараз кончацца, i нідзе вугла ня будзе. Там усё-такі ў мамы чацьвера дзяцей. I вот яна рашыла: пайдзём сюда, вот пастроім эту халупу. Вот яна нам пастроіла, мы такія работнікі, што ўсю жызнь i пражылі ў гэтай халупе. Ну вот i жывём з дзедам шэйсят восім гадоў. Трое дзяцей у нас, сынавей, дочак нету, помачы нету. Эта ўнучка прыхадзіла з праўнукам, эта срэдня. У цэркавь я стала хадзіць, знаеце што, мама ўмірла ў міне. Ну на столька яна мучылася, гадавала, столька мне яе было жалка, ні знала, чым памоч, i я стала хадзіць у цэркву памінаць яе. I старалася ў кажду цэркву, не толька ў нас тут. У нас у Смалявічах не было, эта была шчэ у Забалацці, у Мінск едзіла, я i ў Лагойск, я i ў Жодзіна, i ў Барысаў, i мне яе везде хацелася памінуць. I вот эта время, пака я эта сорак дней везде маталась, памінала, i мне прыцянула, стала цяга к цэркві, што мне ўжо хочацца іцці, я там аддушыну чую. I вот па сей дзень я хажу ўжэ. У нас служба бывае i ў празнечныя дні, i ў суботу, i ў васкрэсенье кажды раз у нас служба. Ну вот стараюся не прапусціць, пока дзед не ругаецца, пускае. Я очэнь балела, после як сына (втары па шчоту ў мяне сын) атправіла ў армію, думала, што ў мяне увесь свет ужо. Усе дзеці ходзяць, а толька майго забралі, такое было. Перажывала, i да таго даперажывалася, што адкрыліся галаўныя болі, i з галаўных болей палажылі ў бальніцу. I я стала плоха хадзіць, паляжала тут месец, нічога рады не далі, паслалі мяне ў абласную. Ba абласной там была паўтара месяца, i здзвігу ўжо нікакова нету. Hi магу атарваць нагу ад зямлі i не знаю куды, у якую старану мне стаць. Патом у рэспубліканскую паслалі, там ляжала, в обшчэй сложнасці я праляжала сем месяцаў, так я i не пашла, поўзала. У туалет нада было іцці, я сціснялася ў палаце, мне прыхадзілася паўсці ў туалет, дліны калідор, i вот мяне хтонебудзь дзяржыць вот так, суправаджае, таму што я кулялась. Да туалета давядуць мяне, там мне памогуць ужо падняцца. I каб чалавек пашоў, каб мне ніхто не мяшаў, каб была спакойна i цішына, тады я магу схадзіць у туалет. Вот так я правяла сем месяцаў. Прыехаў брат i з ім забралі мяне нехадзячую, ну сказалі, што купляйце каляску i ўжо вы хадзіць ня будзеце. Ну а ў мяне трое дзяцей, i ўсе ў школу ходзяць. Мне i пашыць нада, пака я была дома, дык яны i чыстыя был!, i наетыя, а як стала бальная, ну што мушчына, ну стараўся, памагаў, скока мог. Стала сама поўзаць, таму
8 👁