Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
паложам. I вот сабаку пазавуць у хату, вылажаць, i чыю аладку будзе хватаць - той першы замуж пойдзе. *** А раньша на Каляды стол бальшы. Сена прыложуць на кут. На стол сена паложаць, скацерцю засцелець, эта посная - з пярлоўкі. A назаўтра ўсяго было: i каўбасы, i мачанку - усё такое харошае. Багатая Куцця. Мы шчэ падросткі былі. Цэркавь такая бальшушчая-бальшушчая i званіца была, такі пагост, ліпы i ўсё. Ўтрачкам як інцірэсна помню. А раньша ў нас двор бальшы быў, людзі з дзярэўні прыязжалі. I папрыносяць цэлыя лубкі: i парася, i кабан, там цэлыя окаркі, усё гэта вылажаць, ого! Бацюшка ідзе i свеціць. У нас два бацюшкі былі: Зубковіч i Зянюк. Цяпер гэтага няма. А раньша, хто іх знае, тут жа вайна была, калісьці даўней, можа японская. Мы яшчэ меншыя былі, усе гавораць, вайна была. Бывала, дзе мы капалі двор, я дажа ў хаце сваёй выкапала, у вайну зрабіла такую ямку, бульба ў нас там, выкапала чалавечы чэрап, настаяшчэ. I відна, што гроб, таму што етыя сучкі былі смольныя такія. I дзе мы не капалі - усюды косці. Гаварылі, што ў японскую вайну тут можа яшчэ кладбішча было. Дзежкі дзеравяныя былі. Зачынеш там у цёпленькай вадзічкі. Нанач пастроім. А назаўтра ўжэ хлеб падойдзе, яго падмешваюць. Пяклі хлеб i ўкусна было. Шчэ дажа картошачкі, хто хоча, зварыць, стаўкуць, тады падмяшаюць немножка, i ён прыятны такі. I на дубовых лісціках, i на капусных. У печ на лапату. I мяккі хлеб, укусны i тады нячорствы быў. Напякуць цэлую лаву, i не кажань жа дзень, буханак сем, можа, пяць паложаць, вадзічкай пальюць. Накроюць скацеркай, ды мякенькі, укусненькі. Усё сваё, усё здаровае. Цёрлі мак у цёрніцах, у ступках білі. Такія перапечачкі напякуць i патом макаюць, сахару туда - i такое ўкуснае блюда. А канаплю гэту натаўкуць, такія занікі-бліны. Эта аб'ядзенне было, палезнае i ўсё такое здаровае. У нас, як помню, бубянцы, асобенна лошадзь была харошая на выездзе. Бывала, як свадзьба, мой брат первы шафер на ўсе Смалявічы, яго на расхват бралі. Лошадзь - во! Была красівая, павозка была прылічная. Дугу - цвятамі. Садзілі на салому, падсцілалі кажух уверх поўсцю. Пасцелюць, атпраўляюць да вянца. Да вянца едуць, нявеста адзельна, а ад вянца страчаюць радзіцелі. Разказвае Дзяткоўская Яніна Іосіфаўна, 1930 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у г. Смалявічы. Да вайны мы жылі ўмесце, с маім бацькам, с мацер'ю. А ва ўрэмя вайны бацька быў дзяжурны па станцыі. А мама была дома, ні работала нідзе. Ва фэмя вайны, бацька ўлюбіўся ў сваю, эту самую, брата жонку, што на цэнтры жылі. Ну там трохі палюбілісь, палюбілісь, i бацька нас аставіў. Расціла адна, ён паехаў у Васточную Прусію, ну там i яна пераехала, там яны i жылі. 3 новай жонкай быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядзенне, ва>фэмя, мацерю
11 👁
 ◀  / 381  ▶