Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Ну, я адна, усе парасхадзіліся - там на работу, туды-сюды. Хто быў дома, тых не спалілі, а каго не было - палілі, не дай Божа, што страшна было. Лушпейны сушылі картафляныя. Сушым, а тады ў ступе таучом. А тады ад грэчкі гэтыя шалупінні. У там сасед есць - дзед стары, так ён гавора: "Мае бабачкі, есці дык яшчэ нічога, прасціце за выражэніе, але як за хлеў, дык баішся, каб жопа не патрэскалася". Смаленскія ў нас бежанцы, тожа прыехалі. Так вы знаеце, елі гэты усе грыбы, не было гэтых воўчых, сабіралі, але доўга варылі, елі, усё елі. Картошка гнілая. Выкапаем гнілой картошкі, дый не было ж у чым хадзіць, у лапцях ужо надзяваліся i пойдзем на поле, а ногі астаюцца ў гразі. Пасушым, патром, бліны такія пячом. Саўсім крахмал. Крапіву рвалі, а то такое нейкае шчаўе, у лес хадзілі, такая кісліца, усё варылі. Буракі нейкія шчэ i садзілі, яны тады не растуць, без нічога. На тарку надзяруць абы-чаго, чыгун у печ усунуць, каб трохі смажылася - так i елі. А прысмакаў не было. Адна карова была. I сыр рабілі, i масла. Я яшчэ помню, дзяўчынёхай была, у школу хадзіла, карову на вяроўку летам у лес павядзеш, пасеш, дык i маселца будзе. Адна карова, конь быў. I авечкі былі, а патом адно врэмя нейкая балезнь, какей-та матылі, дый парэзалі. Авечкі i свінні дзяржалі. Знаеце, тады так ня елі сала, мяса. Ацец ўжо хадзіў на работу, пашоў, хадзіў, памагаў людзям дамы строіць. Яму там ужо засквараць. А натта, каб раз'ядаць - не раз'ядаліся. Ну, але ж не галадалі. Помню, лён сеялі, канаплянае, дзе каноплі, масла рабілі. Лён пасушаць, абмалоцяць, а тады мякіну адзельна з лёна галоўкі трапаюць, вот сушылі гэта валакно. Ой, такія мяліцы былі, трапалі, снавалі, ткалі, усё было, усё ж сваё. Масла поснае рабілі. Каноплі, гэта зярно таке, у ступе натаўкуць i картошкі звараць, каноплі гэтыя стаўкуць з лукам. Раныпа ж тут у нас возера было, высушылі ў дваццаць васьмом гаду. Было тут у канцы, ягер такі пахучы, пойдзім, нажнём, у хаце навысцелем. Убіралі кветкамі разнымі. У Купалле хадзілі, купалачкі такія рвал i, тыркал i, каторыя распусціцца нанач - значыць замуж пойдзеш. Трыпутнік рвалі, дык нада на крыжовых дарогах, ні рукамі, сагнуцца ды зубамі вырваць. А тады шчэ прынясці, i каб нікога ня ўстрэціць, i каб не загаварыць. I зь гэтаю травой пад галаву, каб спаць. Залоўка гаварыла, мой мужык сасніў мяне. Ён хадзіў у школу тут, хадзіў праз наш двор, тут была сцежка. Гаварыла, ён лёг спаць, а я ўзяла кружку з вадой, палачку палажыла пад ложак. Тады ён устаў. Ты сніў што? Ой, знаеш, што мне прыснілася! Я там хаджу цераз двор, там рыжая Ліда. I прыснілася мне гэтая рыжая Ліда. I ён ёй сказаў, што сніў мяне. Эта ж не то, што там згаварыліся. Эта ж ён яшчэ быў хлопцам. I залоўка мне ужо после, мы ўжо жылі, тады ўжо сказала. У Каляды хадзілі, аладкі пяклі, сабаку пазавом у хату. Усе аладкі пякуць, кладуць аладкі ўсе: былі цёткі i дзеўкі ўжо старыя, былі i сталыя такія, мы шчэ былі маладыя. Мы тожа свае пячом. А яны: ідзіце, дзеўкі, вам яшчэ не нада. А мы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разядаліся, разядаць
10 👁
 ◀  / 381  ▶