Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
JIJL Кунцэвіч, T.M. Трухан ТЭКСТЫ CA СМАЛЯВІЦКАГА РАЁНА Расказвае Шагойка Лідзія Аляксандраўна, 1914 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у г. Смалявічы. Я тут радзілася з чатырнаццатага году. Тут маі радзіцелі жылі, ацец i маць. Ацец мой з Каменкі, ён быў у прымах. Раньша ж земля была, а патом калхоз у тридцатым годзе. Было многа дзяцей у нас, сем дзяцей было ў нас. Усе паўміралі, а я засталася. Дзесяцін дзесяць была зямля, наверна, у трыццаці кусках, у такіх палосках. Усюды палосачкі был i. Раньша ў нас тут участак быў трыццаць сотак, патом атрэзалі, а патом там адну баню зрабілі, патом каналізацыю, ой, цяжка жылося. Мае бацькі дзяржалі каня, карову, авец i свінні. Як была зямля, усё рабілі на зямлі: i жалі, i грэблі - усё на свеце. А патом у школу хадзіла. Я кончыла сем класаў i патом яшчэ год вучылася педагогам. Прывыкла нек тут к Смалявічам, а там была такая дзіч, глуш. Hi захацела. Ну а патом пашла на пошту работала i ўборшчыцай, i санітаркай у бальніцы. Былі двое дзяцей. Яны ў Мінске. У вайну я была ў дзярэўні. Ой, не дай Бог, каб не відзець этай вайны. Пазабіралі мужыкоў на вайну, дык у плуга ўпрагаліся самі i аралі. У мяне ятроўка была - усе разам жылі. Усіх мужыкоў пабралі. Залоўка пашла была замуж далыпо, сем кілометраў, мужыка не было, тожа к мацеры вярнулася. Адны ўдовы бабы. Прыйшлі немцы, а немцы недалёка, вот Бярозавец, вы знаеце, тут астаноўка, тут быў дзот нямецкі. Яны прышлі i с сабакамі там іскшдь чагосьці. Сабака нашоў тут кофтачку, што на смерць, - не забрал i. Страшна была, сколька раз вывадзілі нас. У іх быў сарай, а ў маіх гумна такога не было. Мы як сеялі, так салому свякруха ў свайго брата складвала. I вот аднажды наехал i етыя немцы, але гэта дажа не немцы, а хахлы, гэтыя, як ix, - бандэры. Мая свякруха гаворыць:"Ідзі, дзетачка, адкрый дзверы". Там нічога няма, снапы гэтыя, салома. Рыліся яны, рыліся. Ніхто там ні начаваў. А, парцізаны тут хаваліся! Да мяне на вуліцу стрэляць. Сколька раз мы пад кулямі стаял i. Немца аднажды схвацілі. Прышоў немец мяняць. Баяліся, прыйдзе с сабакам: "Можна памяняць?" Хоча там яйцо яму дай ці што. Бывала прыйдзе ў хату, мы скарэй старую на краваць ложам, ой пан, - ціф! А патом зімой прышоў, схвацілі таго немца. Зімой, снег. Куды дзець? Зараз нас тут усіх папаляць i падушаць. Давалі каня там нейкага ўжэ дохлага па нядзеле ці па дзве. Адзін накорміць, а чым яго карміць? Там якую-то палоску пахаць. Якраз у ту-то нядзелю той конь быў у нас. Там мяшок нейкай быў ржы. I дзяцей мы ўсіх пасадзілі. Паехалі ў Калюшкі, хаваць далей. Прыехалі ў Калюшкі, a ў Калюшках гэтых тожа ўцякаюць. Тут жа блізка. 3 Калюжак - у Ліку, там тожа паніка. Хто паўцікаў, дзе хто астаўся. Старуха асталася дома. Немцы прышлі, дык не спалілі хату. Яны спрашываюць - дзе? Яна гаворыць, хто мо ў бальніцы, нявестка к мацеры пашла, туды-сюды расказала. А чаму адна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 381  ▶