Яно як лечыш на вадзе, еслі тая балезня не даецца табе прагаварыць (той, хто лечыць, хаўкае, пазяхае), усё, знай, дзіствіцельна эта хвароба. Вот ад пужання: Шла найсвенча матачка Госпада Бога прасіць (на імя) пужання лячыць. Выгаварывала з галавы, з плячэй, з грудзей, з рук, з жывата, з ног. Дзярное, начное, земляное, прыпадное. Выгавару чорну воласу, рудава воласу, чорнага во л асу, руд ага воласу. Прашу гадавога празнічка, ні гадавога, вялікага i малога, пужанне лячыць, прашу рэк i рэчак, вялікіх i малых, пужанне выгаварыць, прашу балот i балота, вялікага i малога, пужанне выгаварыць. Г оспад Бог на помач, найсенча матка. Г эта трэба трэйчы. Ад залатніка: Шла найсвенча матачка з залатым кіёчкам, з апосталам Госпада Бога прасіць (імя) залатнічок лячыць.Выгаварывала з галавы, з плячэй, з грудзей, з рук, з жывата, з ног. Дзярное, начное, земляное, прыпадное. Выгавару чорну воласу, рудава воласу, чорнага воласу, рудага воласу. Прашу гадавога празнічка, ні гадавога, вялікага i малога. Шла найсвенча матачка з залатым кіёчкам Госпада Бога прасіць Залатнічок лячыць. Найсвенча матачка раджала, кроў разлівала, залатнічкі састаўляла. Залатнічок, святы ражок, састаўляю я цябе на сваё месцечку, на залатым крэслечку, Госпад Бог на помач найсвенчай маткай удзвюх. Шла найсвенча матачка Госпада Бога прасіць (імя) увярок лячыць. Увярок прашу Бога ўпярод. Шла найсвенча матачка белы камень падняці, госпада Бога на помач паслаці. Трэйчы
8 👁