Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
год служыў у арміі. Прыехаў, a тады думалі на Украіну ехаць, а там ездзіў, палядзеў, голад быў, не было дзе. Ён тут прыехаў, сеў на трактар рабіць, нам купілі старэнькую хатку, тут во паставілі на вуліцы i мы жылі. А патом адбудаваліся як, i семера дзяцей. I карову дзяржала i свіння, усю скаціну дзяржала, я была малая, ну крэпкая. На дзяцей абіды німа, харошыя ўсе, не скажу, што плахія. А ўнукаў наскідалі был i, усе хлопцы i зяць паехалі ў Сібір на зарабаткі: адзін двое прывёз, другі - двое, адзін тожа аднаго прывёз, адзін сын у Ганцавічах жыве - i той прывёз. Семера дзяцей, так я вам кажу. Я i шыць умела, я i вязаць. Авечкі дзяржала, прала, вязала платкі, вязала шарфы, насіла на базар прадаваць, бо трудна было дзяцей гадаваць. Дзе во пойдам на работу ў калхоз, ну ўсе бабы, што пааставаліся ўдовамі, мужыкоў пабілі. Толькі адна прымака ўзяла сабе, дык усе мне завідавалі. Ен на матацыкле ездзіў, матацыкал з каляскай у яго быў. Мне куда трэба, у Чэрвень, ён паедзе, нарад раздасць, мяне ў Чэрвень завязе. Тады прыедзе, у ягады нас завязе з суседкай, a ўвечары скажа, у сколькі прыедзе, нас прывязе. Быў очань харошы. Hy завідавалі ўсе, што мне павязло. Ён быў малады, красівы. Вот калі дачку замуж аддавалі большую, папрыяжжалі дзяцька i свякруха, маці яго, сёстра, дваюрадныя браты, сем чалавек прыяжжала з Украіны. Hy i мы зрабілі тут стол, а мы сядзелі пелі, бывала збяромся бабы i пачынаем пець. Дзяцька яго тады кажа: папрасі Аню, хай яна нам папяе, мне очань панравілася. Ну што, мне стыдна было, а што мне пець. А маці тады яго казала, што удаву не нада браць. Памрэш, на том свеце адзін будзеш, яна пойдзе к мужыку. Во так свякруха казала, гэта ён мне расказываў, ён кажа, гэта твае бабушкіны сказкі. А я ім якую песню: Па-за логам зеляненькім Брала ўдова лён драбненькі. А набрала, выбірала, Тонкі голас падавала. Там Васілёк сена косіць, Тонкі голас пераносіць. Кінуў косу на травінку, А сам пайшоў да даменьку. Выйшла маці з комнаты, Давай Васіля пытаці, Чаго Васька зажурыўся, На дубовы стол схіліўся, Чаму, Васька, ні п'еш, ні гуляеш. Пазволь, маці, удову браці, Тады буду пець, гуляці. Не пазволю ўдову браці, Удова ўмее чараваці. Счаравала мужа свайго I счаруе сына майго. А я чараў не баюся I на ўдове ажанюся. Вот я ім эту песню спела, а болей прасілі, я заплакала i пашла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пеш
10 👁
 ◀  / 381  ▶