Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
брат, мяне не пусціў іцці, кажа: ты там будзеш брахаць, нервіцца. Брат у штабе рабіў, ён прыехаў у водпуск, у яго наган быў з сабою, недзе ля граніцы быў. Ён пашоў адзін узяць рашэнне суда. Ну што гэты суддзя сказаў. Ён кажа: зачэм ты так судзіў, чаму ты ня вызваў? Тады ён [суддзя] так сказаў: падавайце ў Мінск на перасуджэнне, вы сваё адсудзіце ўсё. Яны мне, тады голад быў, прывезлі шэсць пудоў хлеба, каб я ім усё прысудзіў, а ціпер вы, кажа, адсудзіця. А брат сказаў так: што наш бацька век не судзіўся i нам не вялеў. А тады кажа: свінец у лоб даць, я б не атвячаў за такое. Ужо ім захацелася чужыя слёзы піць, чужое есці. Мне цялё прысудзілі, а ім карову. А тут шчэ была кума ў мяне адна, яна ў мяне семера дзяцей хрысціла, а во тут саседка была, дваюрадная сястра i я ў яе чацвёра. Мне далі трыццаць дзве соткі, а з трыццаці дзвёх асталося дваццаць сем. Я б то з імі ругалася, што кожны год о па столькі зямлі ўзаруць, i асталося дваццаць сем сотак. Кажу брату, Іван, ну ты б пагаманіў, ну чаго яны лезуць, усё ш такі i града трэба. Ну а мне сястра давала грады рабіць ў сваім гародзі, тут ня было дзе. Ён кажа: хай хоць да самага парога ўзаруць, за зямлю я ругацца ня буду i табе не разрашаю, штоб ты не слова. I дружылі, з гэтай добра гаманілі, а эта яшчэ i кума была, ні ругаліся, ні з кім я ні ругалася. Так мірна жылі, што нас звалі жыды", што дружылі, ніколі ні ругаліся, а жыды, кажуць, ня ругаюцца. Дзержановіч фамілія была, Дзержаны - гэта жыды, кажуць. На Каляды нейкае выдумлялі. Грышча" тады казалі. Маладзёж збіралася, хлопцы гарэлку збіралі, a дзеўкі - закускі. Вот такія танцы былі! Hy вечарынкі кажны дзень былі, былі музыканты, многа было маладзёжы. Сёння табе вочарадзь найці хату, лажыся, а штоб было гуляць. Усё сяло пройдзеш просячы. Хадзілі так па хатах, у каго свая вялікая. А нас было трыццаць дзевак, такіх як я, усіх. Кавалераў у міне было вышай галавы. Ну я з імі не займала, не патхадзі дажа, з вічарынкі чуствую, што будзе вайна ля варот: яны збяруцца i тады адзін з адным водзяцца. А тады было часта ў адных гулялі, у тую хату пабягу, папрашу таго хазяіна аткрыць мне вакно, ён аткрые, я ўцяку з вічарынкі. Я ўжо ўдавой асталася i на Новы год гадал i. Вот сабраліся к адной, напяклі аладак, паклалі на парог i сабаку звалі, чыю ладку ўперад возьме - тая ўперад замуж пойдзе. Во якое гаданне было. А патом пад кружкі, пад стаканы клалі там, што дзе хто возьме. I палажылі ляльку, я ўдавою была i трэба было падняць тую кружку. Гэта кажуць, бэнсю родзіш, дык я за галаву хапілася ды кажу: дзеўкі, такога ня будзе, не. Бэнся - гэта дзеўка, калі не замужам забярэмяняе i родзіць, гэтак бансюк называл i, байструк. Тады ўсе ў ладкі запляскалі, зарагаталі: Ганачка, не радзіла дзеўкаю, удавою родзіш. Кажу, такога ня будзе, а тады, як салдаты, стаяў на кварціры Сіманенка эты, дык во, эта дзіствіцельна праўда. Тады ўжо прыехалі салдаты тут. Гэты самы Сіманенка быў, старшы быў, ён хадзіў па сялу, расстаўляў іх дзе на кварціру. А к нам зайшоў у хату, мы з браціхаю былі ўдзвёх, мамы дома не было. Ён крутануўся, улыбнуўся i пашоў, я - кажа, патом прыду к вам. Ну добра, прыдзеш, прыдзеш. Тады прыходзе з чамаданчыкам i другога яшчэ салдата прыводзіць i кажа, мы будам у вас на кварціры. I што вы думаеце ў кварціры этай дзелалі?.. Дваццаць фтарога январа - дзевачка, а ён яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 381  ▶