нехта нараіў туда з'ездзіць к ім, што чужым трудом не эксплуаціраваў. Бацька кавалём рабіў, малацілка была, пылам душыўся, ён памёр у шэйсят два гады, малады. Паехаў ён туда ў Мінск, там яму нараілі напісаць заяўленне, i каб дзевяноста чалавек падпісалася, што дзіствіцельна ты чужым трудом не эксплуаціруеш. Бацька пахадзіў, напісалі яму заяўленне, ён няграматны быў. Пахадзіў, падпісаліся людзі ўсе. Падалі тое заяўленне туда ў Мінск, i знялі з бацькі ўсё гэта. A былі ўжо давялі да таго, што дажа заціркі не было з чаго [зварыць]. 3 сельсавета прышлюць бумажку, ты должан столькі i толькі таго здаць - як мучылі людзей тады. У нас не параскулачвалі. Быў во тут у Вайнілаве калхоз. Вось яны пашлі ў той калхоз. А наш бацька ні пашоў у калхоз. Тры гады ў нас ні было калхоза, а там быў калхоз. Вот сёлета тут сеялі ўсе жыта пад адно поле, узаралі людзі, навоза панавозілі, усё падгатовілі. Калхоз прыяжжае, засее ўсё гэта поле, а тады дае дзе-та на полі другое гэтым калхознікам. А людзі плачуць, а людзі клянуць. А бацька мой сказаў: лепей паеду на выселку, а не пайду ў калхоз первы, вот у калхоз хай запішацца тры чалавекі, я чацвёрты пішуся. А ў нас у бацькі хата была балыная, новая. Калі які сход, сабранне, ні пыталі, ці ты пусціш сабраніе эта. Прыходзяць, у акно стукаюць, а тады ш свету не было, самі лампу палюць, усё сяло людзей збіраюць. Вот я малая была, усё запамінала. А патом запісалася [у калгас] нескулькі чалавек i бацька пашоў. У нас была кабыла i жарабё было, двое коней, дык у калхоз пааддавалі А сколькі людзі плакал i па конях... Было мне васемнаццаць год, паехала ў Смалявічы на торфзавод. Тады ш ні было ў што прыбрацца, дык які я яшчэ была чалавек у васемнаццаць год, Два гады ў Чэрвені на торфзаводзе рабіла, а патом перакінулі ў лес падразаць во гэтыя жалабкі, i вайна застала. У мяне быў хлопец, абешчалі адно аднаму, што ждаць буду яго. Вайна стала, ён пагіб. Я тады ў дзярэўні пайшла ў вайну за другога, гэты быў тожа харошы. Вот прышлі красныя, пашоў - i гэты пагіб. А патом я была тут чатыры гады ў свякрухі. Брат у міне пагіб на фронце, братаву жонку разарвала міна, асталося двое дзяцей, аднаму тры гады, другому - пяць. Тыя дзеткі гадавалі мы два гады. Яны паўміралі абое, адно за адным. Тады ж дахтароў ні было ў вайну, шкарляціна, ці адзёр, быў, шмат дзяцей у дзярэўні паўмірала. Ездзіла я далёка карову купляць у вайну. Гэта было ў Маладзечына, Шмяны дзярэўня, вон там. I ў Піліпаўку зімой у лапцях, не было ш чаго на ногі абуць. Я радзі гэтых дзяцей паехала карову купляць. У міне дзяцей не было. Ну патом гэтыя дзеці дзве нядзелі пабылі i паўміралі. Свёкар памёр, бацька яго. Засталася адна са свякрухаю, яна прасіла, каб яе ня кідала, адна была, я пашкадавала. У яе адзін сын быў у пляну, нявестка жыла ў Захараўцы, яна i ціпер тут жыве, i што я пашла, чатыры гады прарабіла, зямля свая была, ніхто снапка ні нажаў. Я пашла адтуль абіджаная. Як адтуль я пашла, загадалі мне судзіцца за тую карову, я судзілася, са свякрухаю. Ну што, пашлі на суд, іх папрыходзіла шмат, а я ш яе купляла за сваё за ўсё, яны захацелі тэя каровы. Быў Малевіч суддзём, мы з браціхай пасядзелі ў калідоры, мяне дажа суддзя ня вызваў, дзе я купляла, што я аддавала. Патом после суда прыехаў брат, ён быў яшчэ ў арміі. Я хацела іцці з ім узяць рашэнне суда, каб мне хоць зямлі далі, сотак трыццаць якіх. Як жа жыць, прышла к брату назад. Ён
Дадатковыя словы
зездзіць
20 👁