злечыш, швы твае. Я барджэй атвярцеў i паказваю. Так яны паўсхватваліся: дык што яна рабіла, што эта такое, як эта яна так злячыла, што яна рабіла? Ён кажа, шаптала нешта i мазі давала. От яны, вы нам прывязіце мазі. Доктар! Ен прышоў, дайце трошкі, прасілі. Я кажу - запішы: я почкі гэтыя сасновыя бяру, тысячаліснік, падбел які, цвяты ўжо тысячалісніка кладу, цвяты нагодак атарву, чабароку, мяты ўкідала. I ўсе этыя травы стаўлю з жырам у печ, у дух, добра ўпару, патрушчу лошкаю гэтыя почкі троха, парасціраю ўсё, працажу i застыне. Так я ім наварыла [мазь] i ўсім дала. Наце, кажу, пазапісвайце, мне ўжо дзевяноста два гады, я ўжо ня лекар. Мама мне пералёт-траву давала. Казала: дачушка, хлопчыкі ў цябе, ужо ў армію будуць іцці, дык i с сабою давай. Мой ужо на фронт ішоў мужык: дай тую траву пералёта. Я яму дам, ён i дамой прынясе. Ды кажа: у фінскую вельмі мароз быў, мерзлі, падалі, кругом людзі сыплюцца, а я астаюсь. Насіў ля сябе ў карманьчыку, к целу сюды. А ён ужо жоўты, от канюшына, то галоўкі такія, яна от красненькая, канюшына, а то жоўценькая. Але точна канюшына. Эта пералёт. Сын мой малады памёр, бедны. Семнаццаць год прадсадацелем работаў, пійсят не было, памёр. Ездзілі на дзень ражжэня к сыну, а там сын нявесчынай сястры кажа: бапка, мілая, падумай мне, каб я вярнуўся с фронту. Лёччыкам быў. А ў мяне пералёт у карманьчыку, я барджэй выняла, кажу: на, толькі не ў самалёце трымай эту траўку, а ля сябе. Ён ваяваў, ваяваў. Запалілі самалёт, гарыць i думае: можа мяне бапчына траўка спасе? I паў, ужо ніяк парашута ні мог узяць, i так паў, як у падушку. Каб хаця галаву пабіў ці руку, ці нагу - нармальна. Устаў, пахрысціўся: Божа мой, бапка спасла міне, буду верыць. Пайшоў ужо да часці дабівацца палучыць другі самалёт. Прышоў i там расказваў, што бапка міне ўжо спасла. I дал i яму ўжо памочніка ў самалёт. Так яму расказваў, этаму чалавеку. Я кажу, мой дзіцятка, ты саграшыў многа, так нільзя. Табе трэба было даць трошка i яму. Другі самалёт доўга ваяваў. Зноў гараць яны. Я расказваў яму, я паў i ён паў. Ён толькі месца мокрае асталося, а я дажа, каб хоць чуць дзе боль ніякай, ніякай болі. Дык цяпер жывы, у Гродна. А ўжо, мо на пенсіі, дык усё просіць, каб я этай травы дала. Хацела, не магу ўжо сама. А людзі ня вельмі дадуць. Прасіла этага, ён з Луніцы, у нас саседкавы хлопец, дала бутылку віна ды кажу: мой ты хлопчык, давай з'ездзім пад Стары пруд, я не магу ўжо схадзіць, атарвом этай траўкі. Так ён: ой, у маёй мацеры ў Луніцы столька многа. Я яе ўбачыла, едучы ны кані. Я ўняла ды кажу: мая міленькая, ты мне пералёту трошкі с сынам перашлі. А яна: я яго ні знаю, у мяне німа. Я думаю, я тут пашалецыла людзям, а гэтая хаваецца, каб не даць. Расказвае Оманенка Ганна Маркауна, 1923 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у в. Лысая Гара. Бацьку кулачылі, а тады ш высялялі людзей багатых, а зямлі ў нас было шмат. Бацьку ўжо збіраліся высяляць на Сібір, тады быў у Мінску нейкі Чарвякоў, бацьку
Дадатковыя словы
зездзім
15 👁