Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Тады была ўсё паследняе ўрэмя ў магазіне, у малочным, мусіць, гадоў пятнаццаць рабіла. Тады ўжо пашла ў бальніцу рабіць сінітаркай, а там дзетка ляжаў з Карпілаўкі, a ён, мо, лячыў, эты дзет. Дык ён кажа: маё дзіцятко, ты ж міне глядзіш, ідзі папрасі ў дзевак бумагі i ручку i запішы. Я ўжо запісала ат іспугу, рожы... Ад дзеда ўжо этага пазапісвала i стала лячыць. Як стала лячыць, дзед не стаў сніцца. Такія былі мае лекі, Бог яго ведаі, ад мяне [людзі] лепшылі, лепшылі... Раны бывалі такія страшныя, што ой, усё цела ў ранах. Тут доктар у нас быў, дык жонка яго два гады балела, ён усё вазіў яе па хірургах па знакомых. Яна ня мерачы чорная-чорная была i пухліна - такая калодка чорная. Ну дык Марыя была сястра яе, кажа: скажыце, Вале (Валя - дачка, у апцекі робіла), хай мама прыдзе палячыць. Дык яна ого! Я ня веру этому нічога, што яна мяне пашэпча, я палепшаю. Ага, ня верыла. Тады пабыла тры дні, Валю i просіць: схадзі, маму прывядзі. Яна за мяне прывяла к ім у кабінет. Калі яна раскрыла [нагу], так яна, як чурбан, нага, да страшная. Я думаю, дзе я ўжэ памагу ей, такое больнае нага. Палячыла. Машына ш у йіх свая, прыехаў дамоў, прывёз, як лягла, як заснула, дык спала i не какое не прачыналася. Hi болi, нічога, устала - нага тоненька, худая, беленькая, нідзе ні чорнага, нічога німа, ні пухліны, усё нармальна. Ara, i прыяжжае зноў, плача: чаму ж я не верыла, што ш я робіла? Так я сама ўдзівілася. Думаю патом, мусіць Бог ё, што яна гаварыла, ня верыла, мусіць, так Бог даў, што за ноч палепшыла. Эта ў мяне адзін такі случай быў, што эта так раптоўна. Ну дык я лячыла, мазь давала. Прынесла ёй мазі, яна ой-ёй, скрозь благадарна была. Прыходзяць два мушчыны, бачаць, мы абедаем, яны паздароўкаліся. Ён кажа: бапка, мілая, - плача мушчына, - іспасі мяне. Дык я: дзетачкі, дак што ш у вас такога? Дык яны абодва гэтыя рубашкі, ажно там усе плечы - такія раны, што страх глядзець. Мае дзеткі, чаму ш вы ў горадзе жывяце - [дзе ёсць] у бальніцы i так апусціліся? Я ўжо іх палячыла, ды кажу: мазі трэба. Дык пашла, почак нарвала сасновых, траў i зварыла мазь. Сказала: дзетачкі, перашлю Тамарай. Панесла ў Карпілаўку Тамары: перадай ужо этым мушчынам, я ш іх не знаю, першы раз бачыла. Я завезла эту мазь, а жонка аднаго цяпер апцекаркай у апцекі. Дык хто паедзе з бальніцы, дадуць рацэпт, яна [апцекарка] ка мне напраўляе: яна майго мужа ізлячыла. Я кажу: які муж, я яго не знаю. Ніколі ка мне муж не прыяжжаў апцекарскі. А яны два мушчыны i был i, а я ш ix не ведаю, хто быў. Дык яна прысылае іх сюды i прысылае, едуць людзі атусюль, каб лячыцца травамі, мазямі. У этых во, проці мяне жыве, усадзіў руку ў эты.., парвала, пацерла яму ўсю руку. Ну дык скорую вызвалі, забралі, пазашывалі, далі рацэпт, каб купіў мазі. Прышоў ён у апцеку, яна палядзела, што ён з Хутара: едзь дамоў, у вас бапка мазь варыць - во, дзіствіцельна мазь. Яна майго мужа злячыла. Ён прыехаў: бапка, так вы мазь варыце, лечыце? Дык я кажу: да. Палячыце мяне вы i дайце мазі. Я барджэй яму мазі ўжо дала. Ён дней нескалькі, казаў тры разы памазала жонка - i нармальна. Паеду швы знім. Прыехаў, два дактары сядзяць. Кажа: прыехаў швы зняць. Дак яны: о-го-го, табе шчэ месяцы, пакуль ты сваю руку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 381  ▶