У.А. Кошчаша, B.I. Крупко, А. У. Ксяндзова ТЭКСТЫ 3 ЧЭРВЕНЬСКАГА РАЁНА Расказвае Дзенісевіч Алена Сяргееўна, 1923 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у в. Хутар. Я сама са Смілавіч. Даўней такія сем'i былi вялікія, а дактароў не было, уміралі дзеці. У мамы маей чэцьвера памерла. Я была ніпрыімчывая, ну я ніякаымы балезнямі ні балела. Мама некалі кажа: дачушка, ты не балезнямі, нічым не балела, нікакіЬІміы інфекцыямі. I разам i сьпім, i гулям, тры сям'i былі ўмесьці. I дзяцька із Бабруйску, i цётка. Дзяцька рабіў у этум Ігуменшчы, быў калі-то (Чэрвень), так было трое дзяцей у йіх. Зварот быў, уладу мянялі ўласці, дык яго i знялі із работы, i выгналі із Чэрвеня, не далі кварціры. A ў нас ужо здесь вялікая сям'я. Было многа дзяцей, i так жылі харашо, ніколі ніякага ні спору ні было, нічога. Такая сям'я была, а мірна было, мірна. Пасты пасцілі ўсе. Я помню, ехалі ў цэркву, гэта папа ўжо: павязу вас, дзеці, на ўсяночную. Баба наварыла мяса. Мы: бапка, дай нам паспытаць. Ня можна, дзеткі, заўтра. I не дала нам. А дзед дружыў з бацюшкам. Бапка парасёнка начыніла, сыр зрабіла ўжо бацюшку. Папа ўсяго панастроіў, павёз нас дзяцей усіх. Добра, а далёка. Нас устрачае бацюшка, за нас - пашлі ў хату: бапка, строй стол! Яна ўжо пастроіла, тое ўсё паставіла, у сё скаромнае. Дык мы пазіраем, бапка нам не давала нічога, мы не аскароміліся ў пост. Мы сядзім, не будам есьці. Дык ён кажа: чалавека ўбіць грэх, дзеці, а есьці можна. I ўсё, i ўсё елі, i скаромнае нам давалі. Пашлі атпраўляць, прыяжжаем ужо назаўтра: ну што, бапка, не дала нам мяса паспытаць? А там мы ел i. Яны ўжо дзівяцца, што бацюшка разрашыў есьці. Я ў дзеда была, за рыбхозам, гадавалася [была] за няньку. Так дзед лячыў на шчот усяго. Ідзём барджэй зьбіраць травы, ён называе йіх. Так я з маленства знала [травы], восем гот, яшчэ ў школу не хадзіла. А тады з дзесяці год у школу шлі. Дык я ўжо за няньку была. Дзядзіна нарадзіла хлопчыка i памерла з родаў. Ну дык дзе ш ты? Узялі. Дзет кажа: хоць пакалыша калыску. Вісячыя ш такія калыскі. Так ён завядзе мяне: хадзём, памажэ зьбіраць сабельнік. Там усе этыя ўжо травы, ай, з маленства знала. А лячыць яшчэ не магла, малая, дык ён у нейкі блакнот усё пазапісваў. Я ніколі яго не чытала, не бралася, што там напісана. Раней кухры былі, шкапоф не было, з кухром пашла i замуш, палажыла ў кухр той блакнот. А тады ўжо ў вайну былі паліцэйскія жонкі, так яны ўжо ўсе зналі, што паперапісана, так яны ўсё пабралі ў мяне, а я не знала дзедава ніяк слова. Ніяк лячыць не знала. А тады памёр дзет, сніцца мне i сніцца: унучка, лячы, унучка, лячы. А я што лячы, калі я слоў ня ведаю i не магу. I не лячыла. А паліцэйскія жонкі ўсе сталі лекарамі, а я ня ведаю [як лячыць
Дадатковыя словы
семi, сямi, сямя
9 👁