Старонка 280
◀ / 381 ▶
паложам. І вот сабаку пазавуць у хату, вылажаць, і чыю аладку будзе хватаць – той першы замуж пойдзе. *** А раньша на Каляды стол бальшы. Сена прыложуць на кут. На стол сена паложаць, скацерцю засцелець, эта посная – з пярлоўкі. А назаўтра ўсяго было: і каўбасы, і мачанку – усё такое харошае. Багатая Куцця. Мы шчэ падросткі былі. Цэркавь такая бальшушчая-бальшушчая і званіца была, такі пагост, ліпы і ўсё. Ўтрачкам як інцірэсна помню. А раньша ў нас двор бальшы быў, людзі з дзярэўні прыязжалі. І папрыносяць цэлыя лубкі: і парася, і кабан, там цэлыя окаркі, усё гэта вылажаць, ого! Бацюшка ідзе і свеціць. У нас два бацюшкі былі: Зубковіч і Зянюк. Цяпер гэтага няма. *** А раньша, хто іх знае, тут жа вайна была, калісьці даўней, можа японская. Мы яшчэ меншыя былі, усе гавораць, вайна была. Бывала, дзе мы капалі двор, я дажа ў хаце сваёй выкапала, у вайну зрабіла такую ямку, бульба ў нас там, выкапала чалавечы чэрап, настаяшчэ. І відна, што гроб, таму што етыя сучкі былі смольныя такія. І дзе мы не капалі – усюды косці. Гаварылі, што ў японскую вайну тут можа яшчэ кладбішча было. *** Дзежкі дзеравяныя былі. Зачынеш там у цёпленькай вадзічкі. Нанач пастроім. А назаўтра ўжэ хлеб падойдзе, яго падмешваюць. Пяклі хлеб і ўкусна было. Шчэ дажа картошачкі, хто хоча, зварыць, стаўкуць, тады падмяшаюць немножка, і ён прыятны такі. І на дубовых лісціках, і на капусных. У печ на лапату. І мяккі хлеб, укусны і тады нячорствы быў. Напякуць цэлую лаву, і не кажань жа дзень, буханак сем, можа, пяць паложаць, вадзічкай пальюць. Накроюць скацеркай, ды мякенькі, укусненькі. Усё сваё, усё здаровае. *** Цёрлі мак у цёрніцах, у ступках білі. Такія перапечачкі напякуць і патом макаюць, сахару туда – і такое ўкуснае блюда. А канаплю гэту натаўкуць, такія занікі-бліны. Эта аб'ядзенне было, палезнае і ўсё такое здаровае. *** У нас, як помню, бубянцы, асобенна лошадзь была харошая на выездзе. Бывала, як свадзьба, мой брат первы шафер на ўсе Смалявічы, яго на расхват бралі. Лошадзь – во! Была красівая, павозка была прылічная. Дугу – цвятамі. Садзілі на салому, падсцілалі кажух уверх поўсцю. Пасцелюць, атпраўляюць да вянца. Да вянца едуць, нявеста адзельна, а ад вянца страчаюць радзіцелі. Разказвае Дзяткоўская Яніна Іосіфаўна, 1930 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у г. Смалявічы. Да вайны мы жылі ўмесце, с маім бацькам, с мацер'ю. А ва ўрэмя вайны бацька быў дзяжурны па станцыі. А мама была дома, ні работала нідзе. Ва ўрэмя вайны, бацька ўлюбіўся ў сваю, эту самую, брата жонку, што на цэнтры жылі. Ну там трохі палюбілісь, палюбілісь, і бацька нас аставіў. Расціла адна, ён паехаў у Васточную Прусію, ну там і яна пераехала, там яны і жылі. З новай жонкай быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 381 ▶