Старонка 279
◀ / 381 ▶
Ну, я адна, усе парасхадзіліся – там на работу, туды-сюды. Хто быў дома, тых не спалілі, а каго не было – палілі, не дай Божа, што страшна было. *** Лушпейны сушылі картафляныя. Сушым, а тады ў ступе таўчом. А тады ад грэчкі гэтыя шалупінні. У там сасед есць – дзед стары, так ён гавора: “Мае бабачкі, есці дык яшчэ нічога, прасціце за выражэніе, але як за хлеў, дык баішся, каб жопа не патрэскалася”. *** Смаленскія ў нас бежанцы, тожа прыехалі. Так вы знаеце, елі гэты ўсе грыбы, не было гэтых воўчых, сабіралі, але доўга варылі, елі, усё елі. Картошка гнілая. Выкапаем гнілой картошкі, дый не было ж у чым хадзіць, у лапцях ужо надзяваліся і пойдзем на поле, а ногі астаюцца ў гразі. Пасушым, патром, бліны такія пячом. Саўсім крахмал. Крапіву рвалі, а то такое нейкае шчаўе, у лес хадзілі, такая кісліца, усё варылі. Буракі нейкія шчэ і садзілі, яны тады не растуць, без нічога. На тарку надзяруць абы-чаго, чыгун у печ усунуць, каб трохі смажылася – так і елі. А прысмакаў не было. *** Адна карова была. І сыр рабілі, і масла. Я яшчэ помню, дзяўчынёхай была, у школу хадзіла, карову на вяроўку летам у лес павядзеш, пасеш, дык і маселца будзе. Адна карова, конь быў. І авечкі былі, а патом адно врэмя нейкая балезнь, какей-та матылі, дый парэзалі. Авечкі і свінні дзяржалі. Знаеце, тады так ня елі сала, мяса. Ацец ужо хадзіў на работу, пашоў, хадзіў, памагаў людзям дамы строіць. Яму там ужо засквараць. А натта, каб раз’ядаць – не раз’ядаліся. Ну, але ж не галадалі. Помню, лён сеялі, канаплянае, дзе каноплі, масла рабілі. Лён пасушаць, абмалоцяць, а тады мякіну адзельна з лёна галоўкі трапаюць, вот сушылі гэта валакно. Ой, такія мяліцы былі, трапалі, снавалі, ткалі, усё было, усё ж сваё. Масла поснае рабілі. Каноплі, гэта зярно таке, у ступе натаўкуць і картошкі звараць, каноплі гэтыя стаўкуць з лукам. *** Раньша ж тут у нас возера было, высушылі ў дваццаць васьмом гаду. Было тут у канцы, ягер такі пахучы, пойдзім, нажнём, у хаце навысцелем. Убіралі кветкамі разнымі. У Купалле хадзілі, купалачкі такія рвалі, тыркалі, каторыя распусціцца нанач – значыць замуж пойдзеш. Трыпутнік рвалі, дык нада на крыжовых дарогах, ні рукамі, сагнуцца ды зубамі вырваць. А тады шчэ прынясці, і каб нікога ня ўстрэціць, і каб не загаварыць. І зь гэтаю травой пад галаву, каб спаць. Залоўка гаварыла, мой мужык сасніў мяне. Ён хадзіў у школу тут, хадзіў праз наш двор, тут была сцежка. Гаварыла, ён лёг спаць, а я ўзяла кружку з вадой, палачку палажыла – пад ложак. Тады ён устаў. Ты сніў што? Ой, знаеш, што мне прыснілася! Я там хаджу цераз двор, там рыжая Ліда. І прыснілася мне гэтая рыжая Ліда. І ён ёй сказаў, што сніў мяне. Эта ж не то, што там згаварыліся. Эта ж ён яшчэ быў хлопцам. І залоўка мне ўжо после, мы ўжо жылі, тады ўжо сказала. У Каляды хадзілі, аладкі пяклі, сабаку пазавом у хату. Усе аладкі пякуць, кладуць аладкі ўсе: былі цёткі і дзеўкі ўжо старыя, былі і сталыя такія, мы шчэ былі маладыя. Мы тожа свае пячом. А яны: ідзіце, дзеўкі, вам яшчэ не нада. А мы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 381 ▶