адзін сын, ну а мама нас гадавала. Ну і вот я ўжо расла, вырасла, вучыцца мне не прышлось многа, таму што пяць дзяцей было. Я пашла на работу, вучылася на целеграфістку. Тут былі курсы масцерей. Яны былі ў Мінску, ну ў Мінске быў рамонт этага вучылішча, перакінуты быў к нам у школу механізацыі. Вот ён астаўся ў нас на кварціры і прыгледзіў мяне, што жалко была яму, што ў мамы многа дзяцей, шчэ двухлетні быў, астаўся. Прывязе там пітання якога, дык мама жжарэ яму яйцо. Ён глядзіць у вочы і гавора, тое яйцо – брату меншаму аставе. Ну вот так і прыгледзіў, і я вышла за яго замуж, павёў за руку, забраў на Палессе. Там мы жылі мала, тры месяцы. Я як малая была, шчэ мне шаснаццаць гадоў не было. Дык дамой, дамой, да мамы і да мамы. Прыехалі да мамы, тут вот ён ужэ устроіўся на работу, сталі жыць. Бабушка ў нас была, прадала дом там, таму што не было чым дзяцей карміць, бацька не прыслаў первае ўрэмя, а прышлось карміць, дык нада было купіць на нядзелю пуд мукі і асьміну картошкі. А эта стоіла тысяча. А бабушка за хату ўзяла трыццаць восем тысяч. Бабушка глядзіць, што тыя дзеньгі таюць, таюць і зараз кончацца, і нідзе вугла ня будзе. Там усё-такі ў мамы чацьвера дзяцей. І вот яна рашыла: пайдзём сюда, вот пастроім эту халупу. Вот яна нам пастроіла, мы такія работнікі, што ўсю жызнь і пражылі ў гэтай халупе. Ну вот і жывём з дзедам шэйсят восім гадоў. Трое дзяцей у нас, сынавей, дочак нету, помачы нету. Эта ўнучка прыхадзіла з праўнукам, эта срэдня.
***
У цэркавь я стала хадзіць, знаеце што, мама ўмірла ў міне. Ну на столька яна мучылася, гадавала, столька мне яе было жалка, ні знала, чым памоч, і я стала хадзіць у цэркву памінаць яе. І старалася ў кажду цэркву, не толька ў нас тут. У нас у Смалявічах не было, эта была шчэ у Забалацці, у Мінск едзіла, я і ў Лагойск, я і ў Жодзіна, і ў Барысаў, і мне яе везде хацелася памінуць. І вот эта время, пака я эта сорак дней везде маталась, памінала, і мне прыцянула, стала цяга к цэркві, што мне ўжо хочацца іцці, я там аддушыну чую. І вот па сей дзень я хажу ўжэ. У нас служба бывае і ў празнечныя дні, і ў суботу, і ў васкрэсенье кажды раз у нас служба. Ну вот стараюся не прапусціць, пока дзед не ругаецца, пускае.
Я очэнь балела, после як сына (втары па шчоту ў мяне сын) атправіла ў армію, думала, што ў мяне ўвесь свет ужо. Усе дзеці ходзяць, а толька майго забралі, такое было. Перажывала, і да таго даперажывалася, што адкрыліся галаўныя болі, і з галаўных болей палажылі ў бальніцу. І я стала плоха хадзіць, паляжала тут месец, нічога рады не далі, паслалі мяне ў абласную. Ва абласной там была паўтара месяца, і здзвігу ўжо нікакова нету. Ні магу атарваць нагу ад зямлі і не знаю куды, у якую старану мне стаць. Патом у рэспубліканскую паслалі, там ляжала, в обшчэй сложнасці я праляжала сем месяцаў, так я і не пашла, поўзала. У туалет нада было іцці, я сціснялася ў палаце, мне прыхадзілася паўсці ў туалет, дліны калідор, і вот мяне хто-небудзь дзяржыць вот так, суправаджае, таму што я кулялась. Да туалета давядуць мяне, там мне памогуць ужо падняцца. І каб чалавек пашоў, каб мне ніхто не мяшаў, каб была спакойна і цішына, тады я магу схадзіць у туалет. Вот так я правяла сем месяцаў. Прыехаў брат і з ім забралі мяне нехадзячую, ну сказалі, што купляйце каляску і ўжо вы хадзіць ня будзеце. Ну а ў мяне трое дзяцей, і ўсе ў школу ходзяць. Мне і пашыць нада, пака я была дома, дык яны і чыстыя былі, і наетыя, а як стала бальная, ну што мушчына, ну стараўся, памагаў, скока мог. Стала сама поўзаць, таму
79 👁