Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Ф.Д. Клімчук ТЭКСТЫ CA СТОЛІНСКАГА РАЁНА У 2000 i 2005 г. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе» арганізавала дзве невялікія лінгвістычна-этнаграфічныя экспедыцыі ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці. У экспедыцыях прынялі ўдзел: 2000 г. - Ф.Д. Клімчук (аўтар гэтага артыкула), B.M. Шарая, A.A. Босак, B.M. Босак (Мінск), У.У. Барысюк (Брэст), M.M. Вячорка (Лука - Брэст); 2005 г. - Ф.Д. Клімчук, М.П. Антропаў (Мінск), С.П. Вярэніч, АЛ Вярэніч (Столін). У артыкуле прыводзяцца тэксты, запісаныя ў час гэтых экспедыцый у вёсках Гарадная (Гараднянскі сельсавет), Лука (Глінкаўскі сельсавет), Калоднае (Радчыцкі сельсавет), Дубенец (Беражноўскі сельсавет). Тэксты запісалі: Гарадная - Ф.Д. Клімчук, У.У. Барысюк, М.М. Вячорка; Лука - Ф.Д. Клімчук, А.А.Босак, М.М. Вячорка, Калоднае - Ф.Д. Клімчук, Дубенец - Ф.Д. Клімчук, М.П. Антропаў. Расшыфроўку тэкстаў з магнітафоннай стужкі зрабіў Ф.Д. Клімчук. Гарадная вядомая ў першую чаргу як адзін з буйных цэнтраў ганчарства [Веренич, Кривицкий, 176 - 192]. У той жа час вельмі цікавая архаічная гараднянская гаворка [Климчук 1998, 118 - 135; Климчук 1999, 214 - 227; Климчук 2003, 245 - 256, карта № 1; Климчук 2004, 454 - 465]. Яе архаіка найбольш яскрава праяўляецца ў сістэме кансанантызму - i ў першую чаргу ў шырокай дыстрыбуцыі так званых «паўмяккіх» зычных. Г эта звычайна зычныя са слабым памякчэннем ці, часцей, цвёрдыя невелярызаваныя або слаба велярызаваныя зычныя. На слых яны ўспрымаюцца як больш «мяккія» ў параўнанні з цвёрдымі зычнымі, якім уласціва модная велярызацыя. Слаба велярызаваныя зычныя ў гараднянскай гаворцы звычайна вымаўляюцца перад галоснымі, якія мы абазначаем літарамі [э] и [ы]. Архаічнай рысай гараднянскай гаворкі з'яўляецца захаванне мадэлі «цвёрды зычны + [i(u)]» пры наяўнасці мадэлі «цвёрды зычны + [ьф. Такая асаблівасць была характэрна для мовы праславянскай i кніжнай старажытнарускай. Як паказваюць тэксты, гэтая мадэль у гараднянскай гаворцы разбураецца. У 1579 г. Гарадная атрымала магдэбургскае права, якое было пацверджана ў 1670, затым у 1753 гг. [Цітоў, 86]. Яно юрыдычна замацоўвала поспехі гараджан у барацьбе за самакіраванне. У межах сучаснай Брэсцкай вобласці Гарадная атрымала магдэбургскае права трэцяй пасля Берасця (1390 г.), Высокага (1494 г.), Камянца (1518 г.) [БЭ, 443 - 444]. Вёска Лука заснавана выхадцамі з Гарадной на рубяжы XIX—XX стагоддзяў. А ў вёсцы Колоднае, заснаванай у XIX ст. выхадцамі з Навагрудскага павета, каля 40% яе жыхароў карыстаецца панямонскай гаворкай. Вёска Дубенец - старадаўні населены пункт Століншчыны [Климчук
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, клймчук
13 👁
 ◀  / 381  ▶