Пра лён: пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак мя-т-ы прым. – паўн.-усх.д., сярэд.-бел. г., Кобр., Жытк. (ЛАБНГ), з-мя-т-ы прым. – Глыб., Віл., Раг. (ЛАБНГ), цёр-т-ы прым. – паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўднёвы захад Брэстчыны (ЛАБНГ, СПЗБ), с-цёр-т-ы прым. – Карэл., Ваўк., Кобр. (ЛАБНГ), вы-цяр-т-ы прым. – Іўеў., Бераст. (ЛАБНГ), па-цёрты прым. – зах.-пал. г., Маз. (ЛАБНГ). Прылада, якой мнуць/труць лён, каноплі мял-к-а ж., мял-ачк-а ж. памянш. – паўн.-усх. д., Драг., Жытк., Ельск., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ХБД, ЛП, Мат. Гом., Бялькевіч, Мат. апыт.), мял-іц-а, ж. - паўн.-усх.д., сярэдн. – бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ЖНСл., Сл. Гродз., Бялькевіч, Каспяровіч, Сцяцко, Мат. апыт.); мялл – іц –а, ж. – Краснап., Касц. (ЛАБНГ, Бялькевіч); мяль-ніц-а, ж. паўн.-зах. з., Мін., Краснап., Лельч., Ельск, Нараўл. (ЛАБНГ, ЛБ, ЖС, Мат. Гом.,Бялькевіч); мядл –іц-а, ж. – Беластоц. р. (СПЗБ); мял – к- а, ж. – паўн. – усх. д., Драг., Жытк., Ельск., Вілен. р; цер-ніц-а ж. – паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, ТС, ЖНСл., Шатэрнік, Кучук). Іншыя назвы для мяць/церці: дзерці незак. – Барыс. (СЦБ), лужджыць незак. – Воран. (СПЗБ), дарыняць незак., дарняць незак. – Воран. (СПЗБ), клешчыць, незак. – Зэльв. (Сцяцко), чаўкаць, незак. – Мёр. (СПЗБ), ламаць, незак. – Гродз., Навагр., Лаг. (СЦБ, Мат.Гродз.), жвакаць, незак. адм. – Лаг. (СЦБ). Іншыя назвы для мяліца: ляшчотка, ж. – Чав. (ЛАБНГ), кляшчотка, ж. – Карм., Ветк. (Мат. Гом.), трашчотка, м. – Клім. (ЛАБНГ), тынёнка, ж. – Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ), скрабатуха, ж. – Гом. (Мат. Гом), двохбёлка ж.– Карм. (ЛАБНГ), стаўбец м. – Маст. (Сл. Гродз.). 4 Вывады Першая задача, якая на наш погляд вырашаецца такім спосабам групіравання слоўнікавага матэрыялу, — акцэнтаваць увагу на разнастайнасць матывацыйных варыянтаў, што адмаўляюць базавую анамасіялагічную мадэль. Анамасіялагічныя варыянты – рознакаранёвыя словы, якія па гэтай прычыне, як правіла, адлюстроўваюць адрозныя матывацыйныя прыкметы, напрыклад: 'скрутак лёну, апрацаванага на грэбені' кукла – скрутак – павесма – бунт ці жменя – павесма, ці жменя – ручэйка, ці кукла – бунт. Наяўнасць падобных апазіцыйных утварэнняў у ткацкай лексіцы мае істотную лінгвагеаграфічную асаблівасць. Яны адлюстроўваюць дынаміку ўнутрыдыялектнага руху і паказваюць на межы і агульныя асаблівасці тэрытарыяльнага падзелу беларускіх народных гаворак. Найбольш відавочна гэта люструецца дзеясловамі. Так, напрыклад, пашырэнне трасціць 'звіваць (пра ніткі)' адзначаецца ў межах асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы, дваіць – характарызуе Палескую групу гаворак; спушчаць замест віць 'пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁