вяроўкі' маркіруе заходнюю групу гаворак, абдзіраць замест часаць 'пра лён' паўднёвую трупу. У паўночна-заходняй зоне ў значэнні 'вярцець кудзелю на прадзіва' ўжываецца чыніць, ва ўсходняй зоне - вярцець. Задача другая - стварыць перадумовы для стратыфікацыі працэсаў па іх сітуацыйнай значнасці. Сітуацыйная значнасць складаецца з комплексу тэматычна арыентаваных характарыстык: працаёмкасць, нетрывіяльныя ўменні, працягласць у часе, інструментальная суправаджальнасць. На ўласна моўным узроўні сітуацыйная значнасць адбіваецца на развітасці актантнай рамкі дзеяслова. Сузалежнасць тут прамая: больш значнае дзеянне/працэс фарміруе болын развітую актантную рамку. Задача трэцяя - правесці дыферэнцыяцыю намінацыйных актантных падгруп па ступені разнастайнасці матывацыйных мадэляў, у тым ліку i па значнасці матывацыйных прыкмет працэсуальнага тыпу
Дадатковыя словы
дзеяннеіпрацэс
5 👁