астатняя ад'ектыўная i субстантыўная лексіка (прылады, аб'екты, вынікі дзеянняў, у тым ліку якасныя характарыстыкі) размяркоўваецца, за выключэннем партытыўных намінацый, па гэтых артыкулах. 2. Аб'ектная. Сюды ўваходзяць назвы апрацаванага льну, адыходаў пасля апрацоўкі (nmacce, пакулле, кукла, кужолка, палойка i г.д.) 3. Інструментальная - назвы прылад i прыстасаванняў (мяліца, трапашка, грэбень, ёўня i г.д.). 4. Субъектная - назвы асоб па роду іх дзейнасці (трапач 'мужчына, які апрацоўвае лён трапашкай' пралля 'жанчына, якая прадзе'). 5. Прасторава-часавая - назвы месца i часу дзеяння (мачулішча 'месца, дзе вымочваюць лён', сцелішча 'месца, дзе вылежваўся лён', вячоркі/наначкі/насупрадкі/папрадухі 'зборы вясковых жанчын i дзяўчат, у час якіх прадуць кудзелю' i г.д. Каб паказаць анамасіялагічныя стасункі паміж лексічнымі адзінкамі, ёсць сэнс будаваць слоўнікавы артыкул па гнездавым прынцыпе. Гэта дасць магчымасць адлюстраваць адну сутнастную акалічнасць, звязаную ca структурай вывучаемай тэрміналагічнай трупы. Справа заключаецца ў тым, што лексіка ткацтва, з назватворчага пункту гледжання, мае пераважную прэдыкатыўную матываванасць. Намінацыйную базу, такім чынам, складае трупа невытворных дзеясловаў, якія вычарпальна прадстаўляюць yce працэсы, звязаныя з апрацоўкай льну i ткацтвам. Большая частка субстантыўнай лексікі утворана ад базавых дзеясловаў па рэгулярных афіксальных мадэлях, што абумоўлівае шырокую словаўтваральную варыянтнасць такіх назоўнікаў. Пры гэтым неаддзеяслоўныя ўтварэнні, a таксама тыя, што страцілі актуальную прэдыкатыўную матывацыю, з'яўляюцца найбольш цікавымі прыватнымі выпадкамі для анамасіялагічнага i лінгвагеаграфічнага аналізу. Цікавымі ў тым аспекце, што менавіта яны адлюстроўваюць ступені далейшай свабоды ў назватворчым выбары. Гэтая акалічнасць абумоўлівае іх асобнае палажэнне ў межах гнездавога слоўнікавага артыкула - у выглядзе рэзюмаваных радкоў "Іншыя назвы". Прынцыповы момант: партытыўныя найменні (часткі чаго-небудзь) застаюцца па-за межамі актантнага корпусу i складаюць асобныя рэферэнтныя трупы. 3 Прыклад слоўнікавага артыкула на базе актантнай рамкі дзеяслова МЯЦЬ Пераніраць, рабіць лён мякчэйшым мяць незак. - паўн.-усх.д., сярэдн. - бел. г., Кобр., Стол., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ХБД, Мат. апыт.) на -мяць, зак. - Краснап. (Бялькевіч); вы -мяць, зак. Астр., Вілен. p. (СПЗБ); вы-мінаць, незак. - Маладз. (СЦБ); мяліць, незак. - Уздз. (СЦБ, Мат. мін.-мал.), на- мяліць, зак. - Мядз. (СЦБ); мяндліць, незак. - Гродз., Беластоц. p. (ЛАБНГ, СПЗБ); uepui незак. - паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-пал. г., Паст., Клім. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ХБД, Мат. апыт.), вы- ціраць незак. - Дзярж. (СЦБ), пя-вы-ціраць зак. - Вілен. p. (СПЗБ
Дадатковыя словы
абектная, абекты, адектыўная, вячоркіінаначкіінасупрадкііпапрадухі, зяўляюцца, кўкла
4 👁