Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
пэўнага фрагмента рэчаіснасці 3. Прынцып структурнасці пачаткова аморфнае ўтварэнне радыяльна-лінейная макраструктура Своеасаблівым фактычным доказам несупярэчлівага суіснавання семантычнага поля i прадметна-тэматычнай групы, a таксама i даволі неадназначных стасункаў паміж імі з'яўляецца строгі тэрміналагічны рад (напрыклад, назвы розных відаў рыб). Па спосабу арганізацыі - гэта палявая структура. А вось па спосабу існавання - тэматычная існасць. Справа ў тым, што такі тэрміналагічны рад не пераадольвае аднайменнай тэматычнай групы. Болын таго, мяжа паміж строгім тэрміналагічным радам i тэматычнай групай вельмі пранікальная. Дастаткова да сукупнасці відавых найменняў дадаць партытыўныя назвы (y выпадку з рыбамі гэта хвост, плаўнік, луска i г.д.) i мы атрымаем прадметна-тэматычнае аб'яднанне слоў. Адсюль вынікае, што сцвярджаць пачатковую аморфнасць тэматычнай групы трэба вельмі асцярожна. Асабліва ў дачыненні да лексікі, звязанай з нейкай вытворчай дзейнасцю. 2 Алгарытм пабудавання i аналізу актантнай" тэматычнай групы Мы зыходзім з таго, што групіраванне матэрыялу ў тэматычным слоўніку павінна адпавядаць тром патрабаванням: 1) адлюстроўваць спецыфіку рэальных сітуатыўных сувязяў, 2) выразна паказваць на структурна-семантычныя адносіны паміж словамі, 3) рабіць акцэнт на найбольш пашыраных матывацыйных i фармальных структурах. Дасягнуць гэтага, на наш погляд, можна толькі ў тым выпадку, калі ў аснову класіфікацыі пакласці актантную рамку дзеяслова. Праўда, такі разварот" магчымы толькі ў тым выпадку, калі мы маем справу ў болынай ступені з пэўным відам дзейнасці i ў меншай ступені - з аб'ектамі, якія ў гэтую дзейнасць уключаны. I ўсе ж, калі такі падыход ажыццявіць, то мы атрымаем з большага ўпарадкаваную тэматычную групоўку слоў з сінтаксічным, прэдыкатыўна арыентаваным прынцыпам структурнасці. Актантная рамка дзеяслова будзе выконваць тут функцыю ўнутранага каркаса, i рабіць гэта не горш, чым рода-відавая сувязь. На наш погляд, лексіка апрацоўкі льну дае нам магчымасць правесці падобнае тэматычнае групіраванне. У выніку несупярэчліва вылучаюцца наступныя класіфікацыйныя групы. 1. Базавая - назвы тытульнага аб'екта (у структуры тэматычнай групы гэтыя назвы выконваюць ролю дзейніка"; у нашым выпадку гэта словы, якія прадстаўляюць i характарызуюць лен: лён, доўжык, даўгунец, велічок, нізкарослы i г.д.) i назвы дзеянняў/працэсаў, што маюць месца пры апрацоўцы льну: брацъ, вязаць, абіваць, слаць, вылежвацца, падымаць, сушыць, мяць/церці, трапаць, часаць, прасці. Як бачым, рад атрымоўваецца не вельмі вялікі. Менавіта гэтыя намінацыі павінны стаць тытульнымі ў адпаведных слоўнікавых артыкулах. Уся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, абектамі, абяднанне, дзеянняўіпрацэсаў, зяўляецца, мяцьіцерці
3 👁
 ◀  / 381  ▶