Перавага супастаўлення як спосаба ўспрымання аб'екта, які падлягае знакавай інтэрпрэтацыі, у тым, што яно абапіраецца на прынцыповую віртуальнасць сэнсавай структуры слова. Пад гэтым трэба разумець тую акалічнасць, што любы семантычны кампанент, які фарміруе значэнне слова, прысутнічае ў значэннях шэрагу лексічных адзінак, складаючых няпэўную множнасць. На прыкладзе семантычных палёў, якія заўсёды будуюцца па адзінай базавай прыкмеце, гэта ілюструецца вельмі пераканаўча. Інакш i быць не можа. Бо абстракцыя (а семантычны кампанент заўсёды абстрактны, прычым у болынай ступені, чым семема) нараджаецца ў выніку адцягненага бачання канкрэтнага адзінкавага аб'екта. Яно можа адбыцца, калі сярод акаляючых нас рэчаў мы зможам знайсці аб'екты, супадаючыя з даным па нейкай істотнай для нас прыкмеце ці прыкметах. Менавіта віртуальнасць семы абумоўлівае развіццё значэння слова праз метафару i перанос па функцыі. Калі звярнуцца да геаметрычных аб'ектаў, поле можна прадставіць у выглядзе радыяльнай структуры з множнасцю сувязей, накіраваных ад цэнтра да перыферыі. На ўзроўні прадметна-тэматычных труп такі тып структурнасці адмаўляецца. Важна адзначыць, што СП, якія выдзяляюцца ў межах асобнай тэматычнай трупы, не абавязкова павінны перасякацца. Яны могуць сумяшчацца, запаўняючы адрознымі семантычнымі тоеснасцямі некаторую сітуатыўную галіну. Таму ідэнтыфікаваць ядро прадметна-тэматычнай трупы можна шляхам пералічэння менавіта такіх неперасякаючыхся СП, арганізаваных па катэгарыяльна-семантычных адзнаках. Семантычныя палі інтэгрыруюцца ў межах самых шырокіх прадметнатэматычных труп лексікі. Гэта значыць, што мы маем справу з двума суіснуючымі ў моўным асяроддзі спосабамі макраструктурнай арганізацыі слоўніка. Яны не адмаўляюць адзін аднаго i, проціпастаўляючыся па шэрагу характарыстык, актыўна паміж сабой узаемадзейнічаюць, што ў канчатковым выніку абумоўлівае іх антынамічнасць. Такім чынам, можна прапанаваць наступныя апазітыўныя прыкметы для семантычнага поля i прадметна-тэматычнай трупы: ПР АДМЕТН А-ТЭМ АТЫ ЧН АЯ СЕМАНТЫЧНАЕ ПОЛЕ ТРУПА 1. Прынцып агульнасці сітуатыўны (метанімічны), уласна семантычны, які характарызуецца прапаняццевы, які ўзнікае сторавай i суб'ектнана аснове метафарычных аб'ектнай замкнёнасцю i функцыянальных тоеснасцей агульналагічны, 2. Прынцып арганізацыі агульнасемантычны, які прадугледжвае множнасць вылучальных прыкмет па прычыне ўсебаковата адлюстравання 248 які патрабуе адзінай паняццевай прыкметы
Дадатковыя словы
абекта, абектаў, абектнай, абекты, субектнана
4 👁