Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Паміж прадметна-тэматычнай групай i семантычным полем існуюць істотныя адрозненні. Першая прадстаўляе сабой факт экстралінгвістычнай прыроды, інакш кажучы, такое аб'яднанне слоў, на пад ставе яко га нельга выпрацаваць уяўленне пра адзіную семантычную прыкмету, што ў роўнай ступені прысутнічае ў значэннях лексічных адзінак, уваходзячых у гэтае аб'яднанне. Прадметна-тэматычная група рэалізуе ўласцівасць чалавека да сукупнага ўспрымання акаляючага яго свету. Вырашальную ролю тут адыгрывае выражанасць прасторавых, часавых i шматлікіх функцыянальных сувязей, гэта значыць сітуатыўная (a таму экстралінгвістычная) аднароднасць, a лепей, сумяшчальнасць аб'ектаў па адрозных паказчыках. Напрыклад, для вытворчай" лексікі (маецца на ўвазе сфера традыцыйных заняткаў) аб'ядноўваючым фактарам з'яўляюцца адносіны да штучнага асяроддзя, якое чалавек фарміруе з прадуктаў уласнай працы, i накіраванасць гэтага асяроддзя на рэалізацыю істотных патрэб чалавека. Адсюль выбягаюць тры важныя характарыстыкі: 1) наяўнасць функцыянальнага кампанента сэнсу ў значэннях слоў з-за прынцыповай функцыянальнасці рэалій, якія гэтымі словамі абазначаны; 2) замкнёнасць семантычных палёў; 3) актуальнасць паняццевых адносін часткі i цэлага, таму што гэтыя адносіны якраз i характарызуюць працэс стварэння прадмета, іншымі словамі, непасрэдна вытворчы аспект. Адносіны ўнутры семантычнага поля характарызуюцца рода-відавымі сувязямі i, такім чынам, прынцыповай вылучальнасцю родавага наймення, няважна ў якой форме - сінтагматычнай ці ўласна лексічнай. За кошт гэтага лексіка-семантычная група (як канкрэтная рэалізацыя семантычнага поля) валодае рэальнай структурнасцю. Гэта выражаецца ў магчымасці, адмаўляючы катэгарыяльную прыкмету, паслядоўна вылучаць больш вузкія трупы лексем, якія апісваюць адпаведна больш вузкія паняццевыя сферы. На канчатковым этапе такога члянення мы атрымаем ці (1) строгі тэрміналагічны рад (назвы дрэў, траў, грыбоў), ці (2) сінанімічную мікраструктуру. Так, напрыклад, у межах семантычнага поля, якое ўключае дзеясловы, што абазначаюць розныя спосабы перасоўвання, можна вылучыць трупу слоў, адпавядаючых паняццю "перасоўвацца пры дапамозе ног", i атрымаць сінанімічны рад ісці - крочыць ступапь. Каб пераадолець межы семантычнага групіравання лексікі, дастаткова разам з гіпа-гіперанімічнымі i сінанімічнымі адносінамі рэалізаваць яшчэ i партытыўныя. Сутнасць у тым, што адносіны частка-цэлае ў чыстым выглядзе рэалізуюць прынцып менавіта прадметна-тэматычнага групіравання лексікі. Сапраўды, уяўленне аб частцы ўзнікае толькі ў сувязі з фармальнай i функцыянальнай індывідуальнасцю гэтай часткі ў адносінах да іншых у межах цэлага. Тут праяўляецца сітуатыўная зададзенасць падобнага спосабу арганізацыі лексікі, таму што ў кожным асобным выпадку мы маем знакавы злепак пэўнага аб'екта рэчаіснасці па-за ўсякімі фармальнымі i функцыянальнымі аналогіямі. Такая дыскрэтнасць ніколі не прыводзіць да адэкватнага ўспрымання рэаліі i мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі ўяўленне аб аб'екце ўжо нейкім чынам аформілася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, абектаў, абекце, абяднанне, абядноўваючым, зяўляюцца
7 👁
 ◀  / 381  ▶