A.L Шаблоўскі КАНЦЭПЦЫЯ АКТАНТНАГА" АРТЫКУЛА ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА ТЭМАТЫЧНАГА СЛОЎНІКА 0 Пастаноўка праблемы1 Сучасны стан i далейшае развіццё беларускай дыялектнай лексікалогіі непарыўна звязаны з укладаннем тэрміналагічных слоўнікаў беларускіх народных гаворак. Істотная асаблівасць гэтых слоўнікаў заключаецца ў анамасіялагічным прынцыпе групіравання намінацыйных адзінак. Тут неабходна адзначыць, што (1) у спіс апошніх трапляюць не толькі словы, але i спалучэнні слоў i што (2) сам спосаб сукупнай падачы намінацыйнага матэрыялу павінен адлюстроўваць асаблівасці актуальнага светаўспрымання. Маюцца на ўвазе прыярытэтныя матывацыйныя аспекты члянення рэчаіснасці i найболын пашыраныя анамасіялагічныя спосабы фармальнай фіксацыі лексічнага зместу. Гэтым тлумачыцца неабходнасць распрацоўкі адэкватнай анамасіялагічнай мадэлі слоўнікавага артыкула. 1 Тэматычная трупа i семантычнае поле: сутнасць адрознення Ідэаграфічны прынцып размеркавання слоў у слоўніку мае адну істотную перавагу перад простым алфавітным парадкам: тэматычнае групіраванне дазваляе адлюстроўваць лексікаграфічнымі сродкамі ў межах моўнай, а не маўленчай структуры кантэкстны, сітуацыйны план ужывання слова. Г эта садзейнічае больш глыбокаму разумению семантыкі слова за кошт актуалізацыі логіка-прадметнага, канатацыйнага, a таксама i прагматычнага аспектаў значэння. Праблема ж аднак заключаецца ў тым, што прадметна-тэматычная група сама па сабе не з'яўляецца структурным утварэннем. Элементы парадку ў такім з'яднанні слоў можна знайсці, але на ўзроўні семантычных палёў. А гэта значыць, што i межы прадметна-тэматычнай групы болын-менш выразна можна акрэсліць толькі апасродкавана, праз спасылку на лексіка-семантычныя палі, паміж якімі існуюць адносіны логіка-прадметнай супастаўляльнасці. Гэтая акалічнасць i вымушае нас звярнуцца да прыроды адрознення паміж прадметна-тэматычнымі групамі i лексіка-семантычнымі палямі. Як вядома, асновы парадыгматычнай тэорыі поля ў семантыцы былі распрацаваны Й. Трырам i Л. Вайсбергерам у 60-х гадах нашага стагоддзя. 3 таго часу агульны падыход да пабудавання семантычных палёў прынцыпова не змяніўся, хаця наконт самога паняцця поля выказваліся самыя розныя меркаванні. Для нас важна адзначыць наступныя моманты. 1 Гэты артыкул напісаны пад уплывам i на матэрыяле апошняга на сённяшні дзень у беларускай дыялектнай лексікаграфіі i вельмі своеасаблівага (з шэрагу многіх падобных вопытаў) выдання "Лексіка апрацоўкі льну: тэматычны слоўнік, лексічны атлас'7/ T.M. Трухан, Ф.Д. Клімчук. Лексіка апрацоўкі льну: тэматычны слоўнік, лексічны атлас. - Мінск: BTAA "Права i эканоміка. - 2006 г
Дадатковыя словы
зяднанні, зяўляецца
11 👁