астатняя ад'ектыўная і субстантыўная лексіка (прылады, аб'екты, вынікі дзеянняў, у тым ліку якасныя характарыстыкі) размяркоўваецца, за выключэннем партытыўных намінацый, па гэтых артыкулах. 2. Аб'ектная. Сюды ўваходзяць назвы апрацаванага льну, адыходаў пасля апрацоўкі (пачассе, пакулле, кукла, кужолка, палойка і г.д.) 3. Інструментальная – назвы прылад і прыстасаванняў (мяліца, трапашка, грэбень, ёўня і г.д.). 4. Суб'ектная – назвы асоб па роду іх дзейнасці (трапач 'мужчына, які апрацоўвае лён трапашкай' пралля 'жанчына, якая прадзе'). 5. Прасторава-часавая – назвы месца і часу дзеяння (мачулішча 'месца, дзе вымочваюць лён', сцелішча 'месца, дзе вылежваўся лён', вячоркі/наначкі/насупрадкі/папрадухі 'зборы вясковых жанчын і дзяўчат, у час якіх прадуць кудзелю' і г.д. Каб паказаць анамасіялагічныя стасункі паміж лексічнымі адзінкамі, ёсць сэнс будаваць слоўнікавы артыкул па гнездавым прынцыпе. Гэта дасць магчымасць адлюстраваць адну сутнастную акалічнасць, звязаную са структурай вывучаемай тэрміналагічнай групы. Справа заключаецца ў тым, што лексіка ткацтва, з назватворчага пункту гледжання, мае пераважную прэдыкатыўную матываванасць. Намінацыйную базу, такім чынам, складае група невытворных дзеясловаў, якія вычарпальна прадстаўляюць усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай льну і ткацтвам. Большая частка субстантыўнай лексікі утворана ад базавых дзеясловаў па рэгулярных афіксальных мадэлях, што абумоўлівае шырокую словаўтваральную варыянтнасць такіх назоўнікаў. Пры гэтым неаддзеяслоўныя ўтварэнні, а таксама тыя, што страцілі актуальную прэдыкатыўную матывацыю, з'яўляюцца найбольш цікавымі прыватнымі выпадкамі для анамасіялагічнага і лінгвагеаграфічнага аналізу. Цікавымі ў тым аспекце, што менавіта яны адлюстроўваюць ступені далейшай свабоды ў назватворчым выбары. Гэтая акалічнасць абумоўлівае іх асобнае палажэнне ў межах гнездавога слоўнікавага артыкула – у выглядзе рэзюмаваных радкоў "Іншыя назвы". Прынцыповы момант: партытыўныя найменні (часткі чаго-небудзь) застаюцца па-за межамі актантнага корпусу і складаюць асобныя рэферэнтныя групы. 3 Прыклад слоўнікавага артыкула на базе актантнай рамкі дзеяслова МЯЦЬ Пераціраць, рабіць лён мякчэйшым мяць незак. – паўн.-усх.д., сярэдн. – бел. г., Кобр., Стол., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ХБД, Мат. апыт.) на-мяць, зак. – Краснап. (Бялькевіч); вы-мяць, зак. – Астр., Вілен. р. (СПЗБ); вы-мінаць, незак. – Маладз. (СЦБ); мяліць, незак. – Уздз. (СЦБ, Мат. мін.-мал.), на- мяліць, зак. – Мядз. (СЦБ); мяндліць, незак. – Гродз., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ); церці незак. – паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-пал. г., Паст., Клім. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ХБД, Мат. апыт.), вы- ціраць незак. – Дзярж. (СЦБ), па-вы-ціраць зак. – Вілен. р. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁