Перавага супастаўлення як спосаба ўспрымання аб'екта, які падлягае знакавай інтэрпрэтацыі, у тым, што яно абапіраецца на прынцыповую віртуальнасць сэнсавай структуры слова. Пад гэтым трэба разумець тую акалічнасць, што любы семантычны кампанент, які фарміруе значэнне слова, прысутнічае ў значэннях шэрагу лексічных адзінак, складаючых няпэўную множнасць. На прыкладзе семантычных палёў, якія заўсёды будуюцца па адзінай базавай прыкмеце, гэта ілюструецца вельмі пераканаўча. Інакш і быць не можа. Бо абстракцыя (а семантычны кампанент заўсёды абстрактны, прычым у большай ступені, чым семема) нараджаецца ў выніку адцягненага бачання канкрэтнага адзінкавага аб'екта. Яно можа адбыцца, калі сярод акаляючых нас рэчаў мы зможам знайсці аб'екты, супадаючыя з даным па нейкай істотнай для нас прыкмеце ці прыкметах. Менавіта віртуальнасць семы абумоўлівае развіццё значэння слова праз метафару і перанос па функцыі. Калі звярнуцца да геаметрычных аб'ектаў, поле можна прадставіць у выглядзе радыяльнай структуры з множнасцю сувязей, накіраваных ад цэнтра да перыферыі. На ўзроўні прадметна-тэматычных груп такі тып структурнасці адмаўляецца. Важна адзначыць, што СП, якія выдзяляюцца ў межах асобнай тэматычнай групы, не абавязкова павінны перасякацца. Яны могуць сумяшчацца, запаўняючы адрознымі семантычнымі тоеснасцямі некаторую сітуатыўную галіну. Таму ідэнтыфікаваць ядро прадметна-тэматычнай групы можна шляхам пералічэння менавіта такіх неперасякаючыхся СП, арганізаваных па катэгарыяльна-семантычных адзнаках. Семантычныя палі інтэгрыруюцца ў межах самых шырокіх прадметна-тэматычных груп лексікі. Гэта значыць, што мы маем справу з двума суіснуючымі ў моўным асяроддзі спосабамі макраструктурнай арганізацыі слоўніка. Яны не адмаўляюць адзін аднаго і, проціпастаўляючыся па шэрагу характарыстык, актыўна паміж сабой узаемадзейнічаюць, што ў канчатковым выніку абумоўлівае іх антынамічнасць. Такім чынам, можна прапанаваць наступныя апазітыўныя прыкметы для семантычнага поля і прадметна-тэматычнай групы: ПРАДМЕТНА-ТЭМАТЫЧНАЯ СЕМАНТЫЧНАЕ ПОЛЕ ГРУПА 1. Прынцып агульнасці сітуатыўны (метанімічны), уласна семантычны, які характарызуецца пра- паняццевы, які ўзнікае сторавай і суб'ектна- на аснове метафарычных аб'ектнай замкнёнасцю і функцыянальных тоеснасцей 2. Прынцып арганізацыі агульналагічны, агульнасемантычны, які прадугледжвае множнасць які патрабуе вылучальных прыкмет па пры- адзінай паняццевай чыне ўсебаковага адлюстравання прыкметы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁