Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
адну назву з адпаведнымі фанетычнымі варыянтамі - Троіца (Троица, Труйца). Адзінкавы выпадак абазначэння Троіцы найменнем Зялёныя святкі зафіксаваны ў гаворках на тэрыторыі Лельчыцкага раёна (Усходняе Палессе). Лексема Сёмуха ўвогуле не мае распаўсюджання на Палессі, акрамя асобных гаворак цэнтральнай i паўночнай часткі Палесся. Гэта найменне тут прымеркавана не да трох святых дзён, а да суботы перад Троіцай. Увогуле, гэты дзень звязаны з абрадам памінання продкаў i таму ён называецца яшчэ Траецкія (Сёмушныя) дзяды. У "Палескім народным календ ары" С. M. Талстой падаецца некалькі найменняў згаданай вышэй суботы ў асноўным у межах Усходняга Палесся: Зялёна су бота, Кленова субота, Духавая субота, Духовная субота. 3 траецкім цыклам свят звязана назва серады перад Троіцай, якая характарызуецца забаронамі працаваць у пол i, каб засцерагчы пасевы ад граду. Адсюль паходзіць i найменне Градавая серада (Грозовая), Градабойнал серада: I есека перэд Троіцэю Градова середа; кажуцъ, трэба ахраняцца, штоб град не пабіў (в. Стадолічы Лельчыцкі раён); Когда-то говорылы, то нэльзя в Градовую сэрэду работать у поле (в. Спорава Бярозаўскі раён); Цепер не трэ полоцъ, цепер Градова серэда (в. Семурадцы Жыткавіцкага раёна). Сустркаецца гэта назва i ў форме мужчынскага роду — Градабой (в. Залатуха Калінкавіцкі раён). Разглядаючы кампанент градавая" у структуры назваў свят траецкага або велікоднага цыклаў, можна i тут заўважыць варыянтныя формы прыметнікаў: Градова серэда, Громова середа, Градобойна середа / Градовая, Грозовая серада. Адным з асаблівых словаўтваральных варыянтаў гэтай назвы варта адзначыць лексемы Градабойна середа \ Градабой, зафіксаваныя на тэрыторыі Усходняга Палесся i ўтвораныя ад дзеяслоўнага словазлучэння "біць градам". Абраднасць тыдня, які ішоў пасля свята Троіцы, найперш звязана з русальнай традыцыяй, пра што сведчыць i яго назва — Русальная нядзеля, Русальніца (Росальніца), Граная нядзеля. Прыведзеныя назвы бяруць пачатак ад язычніцкага свята руж rosalia, да якога царква прымеркавала дзень св. Пяцідзесятніцы. Як адзначае М.А. Ісачанкава, "на ўсходнеславянскіх землях святкаваннне русалій супала з шанаваннем духаў расліннасці, якія пад уплывам храноніма атрымалі назву русалка" [4, с. 213]. Адначасова вобраз русалак, заўважае даследчыца, асацыіруецца з душамі людзей, памерлых не сваёй смерцю, якіх трэба сцерагчыся: "станоўчае у вобразе русалак пачалі ацэньваць як спрадвечнае, а негатыўнае звязвалі з уплывам хрысціянства" [4, с. 212]. Як сведчыць фактычны матэрыял, сярод прыведзеных назваў тыдня на Палессі пераважае найменне русальны (тыдзенъ). Арэал пашырэння наймення граны (тыдзенъ) распаўсюджваецца на паўднёвы ўсход Палесся i мае працяг у гаворках на тэрыторыі Pacii i на Украіне. Семантыка назвы страчана, аднак можна меркаваць, што слова граны асацыіруецца з гульнямі (граннем) русалак. Сярод сакральных рытуалаў Гранага тыдня існуе так званы абрад "праводзін русалкі". Шырокае распаўсюджанне ён мае ў абраднасці i народных гаворках на тэрыторыі Pacii, а на Беларусі прадстаўлены толькі на Усходнім Палессі. Пачынаецца Русальны тыдзень у панядзелак, мае адпаведныя назвы: Русалка, Русалны дэнь, Русальны панядзелак, Русалныя розыгры, Розыгры (Розгулі). Такія найменні пераважаюць у народных гаворках на Гомелынчыне, дзе русальная традыцыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 381  ▶