Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
выражана найярчэй, a ў гаворках Заходняга Палесся паралельна з ужываннем вышэйапісаных назваў сустракаецца СветыйДух. На Палессі захаваліся дні, калі памінаюць нябожчыкаў, якія памерлі не сваёй смерцю. Па царкоўных канонах іх нельга хаваць на могілках, адпяваць. Чацвер на Русальным тыдні стаў днём памінання такіх памерлых. Гэты дзень на захадзе Палесся мае найменнне Наускі чацвер, Наўскі вялікдзень, Наўская Троіца i супрацьпастаўлены чацвяргу пасля Вялікдня, калі паміналі дзядоў. "От у чацвэр ужэ по Троицы, ну у нас называюць Навска Труйца. Гэто ўмэрлых. I ў гэтых умэрлых вжэ тыйі дівчята ідуть, девкы, которы поуміралы дівкы. Бжэ ідуть гуляты воны по жытовы. А потом уже ідуть воны на кладбішча i с сэбэ одэжу пэрэтрушваютъ" (в. Спорава Бярозаўскага раёна). Траецкі цыкл святаў вельмі багаты на рытуалы i звычаі, якія па-рознаму прадстаўлены ў асобных рэгіёнах Палесся, адпаведна канкрэтныя назвы ўзнікаюць у выніку распаўсюджання гэтых рытуалаў на абмежаванай тэрыторыі. Як паказаў аналіз фактычнага матэрыялу, шматварыянтнымі выступаюць назвы свят траецкага i велікоднага цыклаў, a таксама пярэдадні трох галоўных свят Раства, Новага года i Вадохрышча. Гэтыя найменні маюць значную колькасць уласналексічных дыялектных адрозненняў i найболын поўна прадстаўлены ў гаворках Усходняга i Заходняга Палесся. Такая акалічнасць тлумачыцца разнастайнасцю звычаяў, абрадаў, атрыбутыкі i рытуальных дзействаў у гонар таго ці іншага свята. Словаўтваральных варыянтаў у палескіх гаворках таксама налічваецца нямала, што звязана з тэрытарыяльнай блізкасцю дыялектаў, а таксама з непаслядоўным ужываннем пэўных форм слоў. Аднак рэзкага кантрасту словаўтваральных мадэлей паміж гаворкамі Заходняга i Усходняга Палесся не назіраецца. Адрозненні ў назвах свят закранаюць у першую чаргу формы прыметнікаў. Усе словаўтваральныя варыянты назваў свят знаходзяцца ў пастаянным руху да змянення i могуць трасфармавацца ў працэсе жывога маўлення. Некаторыя назвы свят адрозніваюцца граматычнымі катэгорыямі ліку i роду. Гэта самая малаколькасная група найменняў. Такім чынам, традыцыйны народны каляндар беларусаў уяўляе сабой шырокае поле для навуковых даследаванняў у галіне лінгвістыкі. Літаратура 1. Агапкина T. А. Очерки весенней обрядности Полесья // Славянский и балканский фольклор: этнолингвистическое изучение Полесья. Москва, 1995. - С. 21-107. 2. Агапкина Т. А. Мифопоэтические основы славянского народного календаря: весеннее-летний период. Москва, 2002. 3. Дыялектны слоўнік Брэсчыны. / Склад. Аляхновіч М.М. i інш. Мінск, 1989. 4. Ісачанкава M. A. Семантыка русальнай традыцыі / Скарбы народнай мовы: Дыялекталагічны зборнік: HAH Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / Рэд. Л. П. Кунцэвіч. Мінск, 2005. - C. 213-218. 5. Катовіч А., Крук Я. Веснавыя святы: Нарысы. У 2 кнігах. Кніга 1. Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 381  ▶