вылучыць наступныя: Крестовая недзеля; Хрысцёвы тыждзень; Храшчатая нядзеля; Хрэстна (Хрэсна, Хросна) нядзеля; Перэкрэсна нядзеля. Назва пасляпасхальнага тыдня таксама мае некалькі варыянтаў. На тэрыторыі Палесся асноўнай лексемай, якая адносіцца да першых дзён гэтага тыдня, з'яўляюцца Провады, Праводная нядзеля, Правадной тыждзень. У раёне брэсцкагомельскага памежжа, як сцвярджаюць даследчыкі, выдзяляецца невялікі арэал, дзе адсутнічае тэрміналагічнае абазначэнне тыдня пасля Вялікадня, а таксама сама назва Провады. [2, с. 83]. Тыповымі для Палесся, асабліва для гаворак заходняй Брэстчыны, сталі назвы, вытворныя ад уласнага імя Фама (Фаміна нядзеля, Хаміная нядзеля). У тых мясцовых традыцыях, дзе сустракаецца гэты тэрмін, этымалогія паходзіць ад апакрыфічных апавяданняў аб Фаме няверуючым: Хомава Пасха. Хома такі, кажуць буў, шо нэ віруў, шо Пасха, а як ўжэ павіруў, тады ўжэ стаў празноваць собі пасху (в. Радзеж, Маларыцкі раён). За межамі Палесся найменне Фоміна нядзеля вядомае практычна на ўсёй рускамоўнай тэрыторыі, на тэрыторыі ўкраінскага левабярэжжа, а таксама адзінкава на ўсходзе Беларусь На Усходнім жа Палессі найбольшае распаўсюджанне атрымалі лексемы: Мёртвая нядзеля (в. Барбараў Мазырскі раён,), Дзедавая нядзеля (гаворкі Мазырскага, Касцюковіцкага, Лоеўскага раёнаў), што тлумачыцца распаўсюджаннем вялікай колькасці памінальных рытуалаў; Аркушная, Аркушовая нядзеля (в. Грабоўка Гомельскі раён; в. Ручаёўка Лоеўскі раён; в. Вялікі Бор Хойніцкі раён); Дарная, Дарніковая, Даровая нядзеля (в. Верхнія Шары Брагінскі раён). Апошнія хранонімы з'яўляюцца вытворнымі ад назвы хлеба (аркуш), які раздаецца ў царкве ў нядзелю (дар). Нядзеля на Фоміным тыдні ў гаворках Усходняга Палесся мае назвы: Радаўніца, Мёртвая радаўніца, Мертвы дзенъ; радзей — Хаміна пасха, Фоміна нядзеля. Памінальны характар рытуалаў, якія здзяйсняюцца ў гэты перыяд, тлумачыць значэнне першых трох лексем. На тэрыторыі заходнепалескага рэгіёну, дзе найбольш распаўсюджана традыцыя провадаў зімы i Пасхі, нядзеля называецца Праводнай (гаворкі Бярозаўскага, Столінскага, Пінскага раёнаў). Але гэта не азначае, што абрад памінання зусім не ўласцівы дадзенаму рэгіёну. Паралельна з названай вышэй лексемай ужываецца яшчэ адна — Прабудная нядзеля. Назва свята стасуецца з вераваннем, нібы памерлыя продкі наведваюць свае дамы i спраўляюць Вялікдзень. Пры разглядзе траецкага кола свят спынімся на наступных днях гэтага цыкла: субота перад Троіцай, Троіца, чацвер перад Троіцай, панядзелак пасля Троіцы, наступны тыдзень пасля Троіцы i абрад куста". Троіца (Сёмуха) - язычніцкае свята, у якім прасочваецца культ продкаў i расліннасці, прымеркаванае пазней царквою да хрысціянскай Пяцідзесятніцы (50-ы дзень пасля Вялікадня). Назва свята адносіцца часцей за ўсё да трох дзён: нядзелі, панядзелка i аўторка, але можа прымяркоўвацца i толькі да аднаго дня - нядзелі ці панядзелка, а таксама да ўсяго траецкага тыдня: Tpi дні празнуем Троіцу. Tpi дні правілі колісь. Перэд Троіцэю ў пятніцу на сёмай нядзелі дзяды, a назаўтра - бабу. (в. Барбароў Мазырскі раён); Труйца - ніділя, понеделок, уторак (в. Кочышчы Ельскі раён). Зазначым, што на тэрыторыі беларускага Палесся гэта свята мае толькі
Дадатковыя словы
зяўляюцца
4 👁