Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
вобласці. Лексема Паска сустракаецца радзей i распаўсюджана пераважна ў гаворках Усходняга Палесся (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі раёны). Аднак сцвярджаць аб рэзкім адрозненні назваў у гаворках Усходняга i Заходняга Палесся нельга, бо на тэрыторыі ўсходняй часткі Брэсцкай вобласці сустракаецца таксама паралельна з назвай Вялікдзень найменне Пасха. На тэрыторыі Усходняга i Заходняга Палесся вядомы дзве назвы Веронай нядзелі — Вербіч i Вероніца {Верба, Веронічка). Найболынае распаўсюджанне мае назва жаночага роду Вероніца, Верба, Веронічка i сустракаецца яна ў гаворках Столінскага, Маларыцкага, Пінскага, Кобрынскага, Брэсцкага i іншых раёнаў. Найменне Вербіч менш ужывальнае, яно адзінкава зафіксавана ў гаворках Маларыцкага, Столінскага i Жыткавіцкага раёнаў: Вербіч не пройшоў, то кожуха не кідай (в. Вялікае Малешава Столінскі раён); Прыдзе Вербіч кожуха торбіч (в. Верасніца Жыткавіцкі раён). Гаворачы пра Вялікдзень, нельга абысці i тыя прамежкі часу, якія папярэднічалі святу або ішлі пасля яго, мелі свае забароны i святыя дні. Такім прамежкам часу выступаюць Страсны тыдзень i Фомін тыдзень. Страсны тыдзень (нядзеля) у гаворках Беларускага Палесся мае наступныя дыялектныя назвы: Белая нядзеля (Мазырскі, Ельскі, Веткаўскі раёны); Белы тыждзенъ (гаворкі Лельчыцкага i Столінскага раёнаў); Святая нядзеля (гаворкі Калінкавіцкага раёна); Красная нядзеля (гаворкі Жыткавіцкага раёна); Страсенная нядзеля (гаворкі Пінскага раёна). Аднак рэзкіх апазіцый паміж найменнямі ў гаворках i Заходняга i Усходняга Палесся не назіраецца, паколькі кожная назва магла мець мясцовую матывацыю ўтварэння. Напрыклад, хранонім Белы тыдзень, магчыма, паходзіць са звычаю бяліць хату i печ да Страснога чацвера; Красная нядзеля — са звычаю фарбаваць яйкі на гэтым тыдні. Страсны чацвер амаль на ўсёй тэрыторьи Палесся мае назву "чыстьГ i ўбірае ў сябе значную колькасць ачышчальных рытуалаў ранневеснавой абраднасці, аб'ектамі якіх был i як чалавек, так i яго бліжэйшае акружэнне. Таму гэтая назва шматварыянтная: у гаворках на захадзе Брэсцкай вобласці зафіксаваны найменні Жыльнік (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Маларыцкі раёны); Вялікі чацвер (Кобрынскі, Іванаўскі раёны). Назва Страстны (Страсцъ, Страшный, Страсці) сустракаецца ў гаворках не толькі на захадзе Палесся, але i на ўсходзе (Веткаўскі раён). Даследчыца Т. А. Агапкіна адзначае, што "на западе и востоке Полесья все названные хрононимы могут сосуществовать в рамках одной местной традиции" [2, с.57]. Асаблівасці ўтварэння прыметнікаў у назвах свят можна прасачыць, прааналізаваўшы найменне Хрэсна недзіля (4-ы тыдзень Вялікага посту). Прыметнікі хросны, кроены, хрэсны маюць не толькі фанетычныя, але i словаўтваральныя, формаўтваральныя адрозненні. Да апошніх можна аднесці ўжыванне кароткіх i поўных прыметнікаў, напрыклад, пятніца на Страсным тыдні можа мець назву Кросная пятніца i адпаведна Кросна пятніца. Toe самае можна сказаць i пра найменне Кросная субота (субота на Страсным тыдні). Сустракаюцца таксама прыметнікі, якія ўжываюцца толькі ў кароткай форме: Хрестапаклонна нядзеля, Хрэстна, Хрэсна, Хросна нядзеля. У болыпасці выпадкаў, як паказвае фактычны матэрыял, кароткая форма прыметнікаў у назвах свят характэрная для гаворак Палесся. Сярод словаўтваральных варыянтаў дадзеных назваў свят можна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектамі, вербнай, вербніца, вербнічка, тэрыторьй
7 👁
 ◀  / 381  ▶