Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
куцця, Друга куцця, якія абазначаюць прамежкавае становішча паміж прыездам i ад'ездам Каляды (па старым стылі), сустракаюцца ў дыялектнай мове на ўсёй тэрыторыі Палесся (гаворкі Мазырскага, Петрыкаўскага, Столінскага i іншых раёнаў). Цікавая назва навагодняга пярэдадня зафіксавана ў гаворках Заходняга Палесся i звязана з мясцовым абрадам кідаць у калодзеж кашу i крычаць у яго кугу-гу", што ўказвае на захаванне старажытнага культу вады. Адсуль паходзіць найменне свята Куготы (в. Олтуш Маларыцкі раён), якое мае шэраг варыянтных аднакаранёвых форм — Гоготы (в. Мухавец Брэсцкі раён), Оготуха (Камянецкі раён). Пярэдадзень Раства вызначаецца строгім постам, таму куцця ў гэты дзень складалася з посных страў, пра што сведчаць наступныя назвы: Посная коляда (куцця), Бедна(я) куцця, якія маюць аднолькавую ступень распаўсюджанасці ў дыялектнай мове на ўсёй тэрыторыі Палесся. У народных гаворках на тэрыторыі Заходняга Палесся назва свята прадстаўлена іншымі найменнямі: Старая Коляда, Роздвяная коляда (в. Олтуш Маларыцкі раён). Разгледзім апошні важны пярэдадзень, які завяршае калядны цыкл свят, — пярэдадзень Вадохрышча. На Палессі існуе шмат назваў, прымеркаваных да гэтага дня. Сэнс кожнага наймення паходзіць з абрадаў i забарон, характэрных для свята. Напрыклад, напярэдадні Вадохрышча існаваў звычай на сценках будынкаў маляваць (пісаць") крыж, што азначала заканчэнне калядных свят, адсюль i назва Пісана Коляда (в. Велута Лунінецкі раён). Гэты дзень лічыўся апошнім днём Шчодрага тыдня, аднак быў посным: вечарам на стол падаваліся нескаромныя стравы. Таму ў народным календары Палесся сустракаем такія назвы — Голодна куцья, Посна(я) куцця, Голодныця, Холодна куцья, Посна(я) куцця, Шкчэмная куцья, Церпека, Тэрплячка, Бедная куцця. Найменні тыпу Паследня куцця, Третья куцця сведчаць аб апошнім месцы свята сярод трох пярэдадней. Паколькі свята папярэднічала Вадохрышчу (Крашчэнню), то яно атрымала вытворныя назвы: Кряшченская куцця, а таксама Водзяная куцця, Водзянка, Водопосце, Водоносная куцья, якія матывуюцца звычаем строгага посту. У гэты дзень акраплялі вадой будынкі. У традыцыі свята адчуваецца моцнае перапляценне хрысціянскіх i язычніцкіх абрадаў (провады Каляды, "пі сан не" хрэста i інш.). Пры супастаўленні фактычнага матэрыялу выявілася, што больш распаўсюджанымі назвамі вышэйзгаданага свята з'яўляюцца Вадзяная (Водоносная) куцця (коляда), (Ваданосце) i Галодна(я) куцця (каляда), (Голодныця). Першае найменне ўласціва ў большай ступені гаворкам заходнепалескага рэгіёна, хоць адзінкавыя варыянты сустракаюцца i на тэрыторыі, памежнай з Усходнім Палессем (Жыткавіцкі раён), а ў гаворках усходнепалескіх (на Гомельшчыне) распаўсюджаны найменні Последняя куцщ, Третья кутья i Писана коледа. Велікодны перыяд найбольш поўна распрацаваны ў тэрміналагічных адносінах. Вялікдзень — галоўнае свята года. Лексема Вялікдзень ўжываецца паралельна з распаўсюджанай на Палессі — Пасха. Назвы адносяцца або да трох першых дзён (нядзеля, панядзелак, аўторак), або да ўсяго тыдня. Найменне Вялікдзень (як i фанетычны варыянт Вяліканне) сустракаецца ў гаворках Кобрынскага, Столінскага, Пінскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці i Мазырскага, Веткаўскага, Лельчыцкага раёнаў Гомельскай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездам, зяўляюцца
7 👁
 ◀  / 381  ▶