Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
значэнні нятоесныя: за празнікам замацавалася значэнне "вялікае свята", а за святам—"дробиae свята": Празнік—то вялікі празнік, нічога не робляцъ, а свято ужэ гиосъ робляцъ (в. Хільчыцы Жыткавіцкі раён); С 'ято - гэта малэ, а вяліке гэто празнік (в. Луткі Столінскі раён). Да вялікіх святаў адносяць так званыя гадавыя тыя, што бываюць адзін раз у год, часта вялікімі лічаць самыя буйныя святы, якія святкуюцца тры дні: Раство, Вялікдзень i Троіца. Лексема празнік" з апісаным вышэй значэннем ужываецца даволі часта як у гаворках на тэрыторыі Усходняга, так i Заходняга Палесся. Што да назваў малых" свят, то тут існуюць наступныя варыянты: празьнічок, празнічек, прысвята, святце, святок. Сярод прыведзеных найменняў першыя два (празьнічок, празнічек) найбольш ужывальныя на тэрыторыі Усходняга Палесся, у той час як у гаворках Заходняга Палесся пераважаюць назвы з коранем -свят. Звернемся да назваў канкрэтных свят комплексу каляднага, велікоднага i траецкага цыклаў у гаворках Усходняга i Заходняга Палесся. Даследчыкі народнага календара не раз звярталі ўвагу на асаблівае значэнне, асаблівую рьпуальнасць i моўную разнастайнасць пярэдадняў свят. Назавём тры самыя важныя пярэдадні каляднага цыкла — перад Раством, Новым годам i Вадохрышчам. Трэба аздначыць, што менавіта пералічаныя дні з'яўляюццам непараўнальна больш значнымі ў народным календары, чым адпаведныя святы. У вечар перад адным з трох вялікіх свят гатавалася куцця— рытуальная вячэра. Паколькі куццёй можа называцца сама страва, вячэра або вечар, калі яна ўжывалася, то гэтыя тры значэнні не заўсёды проста размежаваць. Звычайна назва куцця" бытуе ў маўленні разам з азначэннем, напрыклад, бедная куцця, вадзяная куцщ, шчодрая куцщ. Выбар прыметніка абумоўлены тым, ці дазвалялася ў гэты вечар есці скаромнае. Аднак, як зазначае C. M. Талстая, "термин кутья без уточняющего определения может относиться только к рождественскому сочельнику". [12, с. 133]. Назва куцця" можа выступаць паралельна з найменнем каляда" ў абазначэнні названых вышэй пярэдадней. Аднак гэта адносіцца ў большасці выпадкаў да вечароў перад Раством i Вадохрышчам. Ф. Д. Клімчук прыводзіць прыклад ужывання гэтага наймення ў адносінах да трох пярэдадней у варажбе: Каляда — одна на врожяй, друга — на прыплыдок, трэщ — на здоровье. Як ужэ яснішчэ чы хмурнішэ нэбо (в. Сіманавічы Драгічынскага раёна) [10, с. 25]. Абазначэнне каляднага i вадохрышчанскага пярэдадней-вечароў адной назвай каляда" звязана з народным уяўленнем аб іх як аб пачатку святочнага перыяду — Раство, калі Каляда павінна прыехаць на палі, i як аб канцы —Вадохрышча — провады Каляды. Разгледзім спачатку пярэдадзень Новага года, для якога традыцыйнай з'яўляецца багатая, скаромная вячэра, ці шчодрая куцця. Адпаведна i назвы па семантыцы будуць з пэўным адценнем: Тоўста куцщ, Шчодрая (Шчдроўная, Шчодрава) куцщ, Шчадрэц (Шчадруха, Шчадрухо, Шчэдруйкі), Багатая каляда (куцщ), Скаромная куцщ, Середня куцщ, Друга куцця. Самымі распаўсюджанымі найменнямі на тэрыторыі Палесся можна лічыць наступныя: Багатая каляда (куцщ), Шчодрая куцця (Шчадруха, Шчадрэц), прычым першае найбольш ужывальнае на захадзе (гаворкі Брэсцкага, Пінскага, Маларыцкага, Лунінецкага раёнаў), а другое — на ўсходзе Палесся (гаворкі Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Лоеўскага раёнаў). Найменні Середня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюццам
10 👁
 ◀  / 381  ▶