C.L Фацеева НАЗВЫ СВЯТ У ТРАДЫЦЫЙНЫМ НАРОДНЫМ КАЛЕНДАРЫ УСХОДНЯГА I ЗАХОДНЯГА ПАЛЕССЯ Традыцыйны народны каляндар - неад'емная частка духоўнай спадчыны народа. Ён вызначае не толькі сістэму звычаяў i абрадаў, гаспадарчую i бытавую дзейнасць нашых продкаў, але i акрэслівае пэўныя формы існавання фальклору. Таму збор назваў i складанне агульнага народнага календара, агляд яго асаблівасцей, даследаванне семантыкі назваў свят i звязаных з імі традыцый маюць важнае значэнне як у галіне фальклору, этнаграфіі, так i лінгвістыкі. Найпаўнейшы запіс свят, прысвяткаў, звычаяў, гульняў, прыкмет i іншых структурных адзінак каляндарнай абраднасці дае магчымасць выразна ўявіць беларускі народны каляндар як цэласную сістэму. Моўныя адзінкі народнага календара адлюстроўваюць дыялектныя асаблівасці i спалучаюць у сабе царкоўныя па паходжанні i народныя (часам язычніцкія) назвы. Даследчыкамі славянскай традыцыйнай культуры (этнографамі, фалькларыстамі, дыялектолагамі) назапашаны багаты фактычны i аналітычны матэрыял па праблеме функцыянавання назваў свят, іх абраднасці i распаўсюджанасці на пэўнай тэрыторыі. У апошні час з'явіўся шэраг публікацый у выглядзе артыкулаў, слоўнікаў, што сведчыць пра распрацаванасць факталагічнай базы народнага календара. Разам з тым гэты матэрыял застаецца амаль не вывучаным з семантычнага пункту гледжання, г. зн. з боку не проста яго абрадавага зместу, але i заключаных у календары сэнсаў, адлюстраваных у ім уяўленняў пра свет І чалавека. Практычна невядомым застаецца i моўны аспект вывучэння календара. Таму ўзнікае неабходнасць комплекснага этналінгвістычнага апісання матэрыялу, якое ўключала б моўную (дыялектную) характарыстыку каляндарнай лексікі, семантычныя i граматычныя асаблівасці назваў свят, а таксама заканамернасці іх тэрытарыяльнага размяшчэння. Крыніцамі фактычнага матэрыялу для дадзенага артыкула сталі працы: «Беларускі народны каляндар» А. Лозкі, «Тураўскі слоўнік», «Полесский народный календарь» С. М. Толстой, а таксама запісы, узятыя з дыялекталагічнага архіва кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка. Лексічны аспект вывучэння назваў традыцыйных народных свят раскрывае іх семантыку, варыянтнасць значэнняў, ужывальнасць, суадноснасць з канкрэтным днём. Пры значным агульным фондзе палескіх назваў свят могуць быць вылучаны найменні, якія замацаваны за пэўнымі тэрыторыямі ўнутры Палесся i супрацьпастаўленыя іншым назвам з тым жа значэннем. Народны каляндар, сістэма звычаяў i забарон могуць мець шэраг варыянтаў, таму межы распаўсюджанасці той ці іншай назвы з'яўляюцца адноснымі. Для аднаго i таго ж свята існуюць некалькі назваў, кожная з якіх стала традыцыйнай у народных гаворках на асобных тэрыторыях або ў пэўных вёсках. У агульным значэнні свята" на Палессі ўжываюцца дзве лексемы: празнік i свята. Яны могуць выступаць як паралельныя, аднак у некаторых мясцовых традыцыях ix
Дадатковыя словы
зявіўся, зяўляюцца, неадемная
6 👁